Юные вокалистка и артистка цирка стали победителями телепроекта «Талент краіны — 4».

Мары збываюцца

На працягу некалькіх месяцаў тэлеканал АНТ шукаў юных таленавітых артыстаў па ўсёй краіне. У выніку з сотні дзяцей, якія прымалі ўдзел у праекце «Талент краіны — 4», да апошняга этапу дайшлі толькі дзесяць. Сярод лепшых — вакалісты, танцоры, гімнасты, музыканты і нават матэматычны геній.

ont.by


Вызначыць пераможцаў было няпроста. Але журы на чале са старшынёй савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярынай Дулавай прыйшлося зрабіць свой выбар. Лепшай у малодшай групе стала артыстка цырка Паліна Балашэнка з Оршы. У фінале гімнастка круціла адначасова 20 хула­хупаў і пры гэтым кружылася ў паветры. У старэйшай групе перамагла вакалістка Анастасія Жабко з Мінска. Юная спявачка здзівіла выкананнем I Don’t Mean A Thing аднаго з самых вядомых джазавых музыкантаў XX стагоддзя Дзюка Элінгтана.

Пераможцаў узнагародзілі грашовымі прызамі ў памеры дзвюх з паловай тысяч рублёў. Не абышлі ўвагай і іншых канкурсантаў. Тэлеканал АНТ разам з партнёрамі праекта ажыццявіў навагоднія мары ўсіх фіналістаў. Сярод чаканых падарункаў — ноўтбукі, смартфоны, сінтэзатар, электрагітара, унікальны балетны касцюм, прафесійныя маркеры для скетчынга і малявання, сертыфікаты на розныя паслугі, паведамляе прэс-служба тэлеканала.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter