Марафонец з арыфмометрам

Мінчанін Мікалай Лявонаў лічыць, што бег — гэта самы танны і, галоўнае, вельмі даступны від аздараўленняУ рэдакцыю сівабароды Мікалай Пятровіч з’явіўся са сваім “адкрыццём” — раздрукаванымі каляровымі квадратамі. Яны, тлумачыў, дапамагаюць хутка навучаць дзяцей арыфметыцы: складаць і адымаць, дзяліць і памнажаць. Нават корань квадратны шукаць. Гэткі ўніверсальны арыфмометр, паказаў вынаходства Мікалай Лявонаў, можа мець і форму кубіка. Карацей, забаўная, карысная гульня.Ды аказалася, што ў госця ёсць яшчэ чым здзівіць чытачоў. Ён спавядае здаровы лад жыцця, гіравым спортам займаецца — наведвае “Клуб сілачоў Леаніда Тараненкі” пры Беларускім грамадскім аб’яднанні ветэранаў цяжкай атлетыкі. Часта разам з сябрамі-асілкамі бывае на святах і фэстах, удзельнічае ў паказальных мерапрыемствах. Можа, напрыклад, гіру адным пальцам падняць. Лявонаў расказаў, што нарадзіўся ў Хабараўскім краі, працаваў плотнікам, столярам, трактарыстам — усюды фізічная сіла патрэбна. Трэніраваўся, і яшчэ жывучы ў Малдавіі так добра мускулы накачаў, што паспяхова выступаў за каманду гіравікоў з Бендэраў. І марафонскі бег — таксама яго даўняя любоў.
Каб быць здаровым, Мікалай Лявонаў рэкамендуе паболей рухацца. І займацца арыфметычнымі разлікамі!Мінчанін Мікалай Лявонаў лічыць, што бег — гэта самы танны і, галоўнае, вельмі даступны від аздараўлення
У рэдакцыю сівабароды Мікалай Пятровіч з’явіўся са сваім “адкрыццём” — раздрукаванымі каляровымі квадратамі. Яны, тлумачыў, дапамагаюць хутка навучаць дзяцей арыфметыцы: складаць і адымаць, дзяліць і памнажаць. Нават корань квадратны шукаць. Гэткі ўніверсальны арыфмометр, паказаў вынаходства Мікалай Лявонаў, можа мець і форму кубіка. Карацей, забаўная, карысная гульня.
Ды аказалася, што ў госця ёсць яшчэ чым здзівіць чытачоў. Ён спавядае здаровы лад жыцця, гіравым спортам займаецца — наведвае “Клуб сілачоў Леаніда Тараненкі” пры Беларускім грамадскім аб’яднанні ветэранаў цяжкай атлетыкі. Часта разам з сябрамі-асілкамі бывае на святах і фэстах, удзельнічае ў паказальных мерапрыемствах. Можа, напрыклад, гіру адным пальцам падняць. Лявонаў расказаў, што нарадзіўся ў Хабараўскім краі, працаваў плотнікам, столярам, трактарыстам — усюды фізічная сіла патрэбна. Трэніраваўся, і яшчэ жывучы ў Малдавіі так добра мускулы накачаў, што паспяхова выступаў за каманду гіравікоў з Бендэраў.
І марафонскі бег — таксама яго даўняя любоў. “У гісторыі спорту ёсць знакаміты эфіопскі бягун Абебе Бікіла, двухразовы Алімпійскі чэмпіён, які першы залаты медаль здабыў у 1960-м у Рыме, прабегшы марафонскую дыстанцыю без абутку, басанож, — нагадвае Мікалай Пятровіч. — Былі ў яго і іншыя перамогі. З яго я і браў прыклад, займаюся бегам больш за паўстагоддзя. Прычым гэта не проста бег, а экстрэмальны: выходжу на старты басанож у любую пару года, ды яшчэ ў кальчузе вагой больш за 8 кілаграм. Так і “ідзе ў народ” мая сістэма загартоўкі і аздараўлення. Пад час спаборніцтваў сустракаюся з добрымі людзьмі, якія падтрымліваюць здаровы лад жыцця. Можа, камусьці падасца дзіўным, што я бегаю без абутку. Але ў антычныя часы алімпійцы бегалі толькі басанож! Так яны паказвалі сапраўднае майстэрства”.
На сайце мінскага клуба аматараў бегу “Вікторыя” я адшукаў інфармацыю, што ў свой час гэты асілак і бягун-экстрэмал атрымаў цяжкую траўму хрыбта, доўгі час правёў у шпіталях. Ён і цяпер інвалід другой групы, але дзякуючы фізічным заняткам вярнуўся да актыўнага жыцця, і нават стаў знакамітым сваёй сістэмай аздараўлення. У снежні 1999-га ён упершыню адолеў мінскі Калядны 10-кіламетровы маршрут басанож па снезе, а мароз быў пад 7 градусаў! Бегаў зімой басанож і марафон “Мінскае кальцо”: 58 кіламетраў. Чатыры разы мінчанін удзельнічаў у прэстыжным і ганаровым Маскоўскім марафоне. У адным з яго шматлікіх дыпломаў напісана, што Мікалай Лявонаў паспяхова ўдзельнічаў у 2001-2004 гадах у забегах па шашы без абутку на дыстанцыі 10 км у праграме Маскоўскага міжнароднага марафону міру і ўсталяваў рэкорд у бегу ў металічнай кальчузе вагой 8,3 кілаграма з вынікам 52 хвіліны 19 секунд”.
Каб быць здаровым, дзеліцца сакрэтамі Мікалай Лявонаў, трэба кожны дзень працаваць над сабой, не ленавацца займацца аздараўленчым бегам, бо гэта — самы танны і найбольш даступны від аздараўлення. Ён нагадвае словы знакамітага Гіпакрата, які казаў: “За сваё жыццё я стварыў шмат выдатных лекаў. Але ў той жа час я пераконваюся і сцвярджаю, што самыя лепшыя лекі — гэта рух!”
Што ж, новых удалых стартаў вам, Мікалай Пятровіч! І будзьце здаровыя!

Іван Іванаў
На здымку:
Каб быць здаровым, Мікалай Лявонаў рэкамендуе паболей рухацца. І займацца арыфметычнымі разлікамі!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter