Мандарынавы настрой

Вучні Прылуцкай школы атрымалі да Новага года камп’ютары

Вучні Прылуцкай сярэдняй школы атрымалі да Новага года камп’ютары.

Са святам iх павіншавала намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Надзея Каткавец.

Для дзяцей падрыхтавалі шмат падарункаў. Дашкольнікам і вучням малодшых класаў уручылі маляўнічыя наборы фламастараў, размалёвак і пазлаў. Сюрпрызы чакалі і старшакласнікаў: яны атрымалі новыя камп’ютары. Не абышлося свята і без аднаго з сімвалаў Новага года — мандарынаў, якiя госцi прывезлi ў вялiкiх кошыках.

— Акцыя «Нашы дзеці» — вельмі яркая падзея ў чарадзе ўсіх мерапрыемстваў, якія паказваюць сацыяльную накіраванасць нашай дзяржавы і сацыяльную палітыку Прэзідэнта, — гаворыць Надзея Каткавец. — Будуць з’едзены цукеркі, спішуцца фламастары, але ў дзіцячых душах назаўжды застанецца пачуццё свята.

А сёння выхаванцы Андрэеўскага дзіцячага дома чакаюць гасцей з Міністэрства абароны Беларусі. Супрацоўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання краіны павіншуюць хлопчыкаў і дзяўчынак з Бабруйскага дзіцячага дома № 1. А ў Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прыедзе дэлегацыя з Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі.

Акцыя «Нашы дзеці» накіравана на тое, каб аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў асаблівай увазе дзяржавы і грамадства. У гэтым годзе яна пройдзе ў нашай краіне па 10 студзеня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter