Мама, не хварэй!

Філіпінка Муція Датул ведае, куды патраціць прызавыя грошы

Філіпінка Муція Датул ведае, куды патраціць прызавыя грошы

Пераможца міжнароднага конкурсу прыгажосці «Miss Supranational-2013» філіпінка Муція Датул выдаткуе грашовы прыз у $ 25 тыс. на лячэнне маці. Пра гэта яна паведаміла ў час прэс-канферэнцыі пасля завяршэння фінальнага шоу, перадае БЕЛТА. «Я ведаю, на што патрачу грошы. Мая мама хварэе, ёй патрэбны сродкі. Грошы, якія я выйграла, пойдуць на лячэнне і набыццё лекаў», — сказала дзяўчына. Яна таксама распавяла, што пасля конкурсу зоймецца дабрачыннасцю.

Дзяўчына прызналася, што самым яркім успамінам, які яна павязе дахаты, стане наведванне Белавежскай пушчы і сустрэча з Дзедам Марозам. «Калі я была там, я паводзіла сябе, як дзіця, фатаграфавалася з ім. Беларусь назаўжды застанецца ў маім сэрцы», — сказала Муція Датул.

Фінальнае шоу міжнароднага конкурсу прыгажосці «Miss Supranational-2013» адбылося ў Палацы спорту ў Мінску. Беларуска Вераніка Чачына ўдастоена звання «Miss Supranational Еўропа».

Конкурс «Miss Supranational» уваходзіць у ТОП 3 самых прэстыжных сусветных форумаў прыгажосці. У гэтым годзе ён сабраў рэкордную колькасць удзельніц. За карону самай прыгожай дзяўчыны змагаліся прадстаўніцы 83 краін. Трансляцыю шоу ўбачылі больш за мільярд чалавек са 100 краін.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter