Малыя маляванычы з вялікага завода

Творы дзяцей упрыгожылі каляндар БМЗ.
Творы дзяцей упрыгожылі каляндар БМЗ.

У гэтым годзе на конкурс «Хачу быць металургам» 108 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 4 да 13 гадоў прыслалі 125 малюнкаў. З іх спецыяльная камісія абрала 14, якія і змясцілі на старонках календара.

— Прыемна, што многія хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі сваіх бацькоў. Сярод такіх, напрыклад, чатырохгадовая Даша Дзя-мідава і васьмігадовая Яна Смольская, — расказвае Аляксандр Алесік, прэс-сакратар Беларускага металургічнага завода.
Бацька Яны прадстаўляе месяц май.

— Дачка пастаянна нешта малюе, таму я падумаў, што конкурс яе зацікавіць, і не памыліўся, — успамінае Ігар Смольскі, наладчык сталядротавага цэха БМЗ. — Пачуўшы пра яго, Яна адразу ж дастала алоўкі і фламастары і ўзялася за працу. Пазіраваць не прасіла, малявала такім, якім уяўляе мяне на заводзе. Мне здаецца, атымалася вельмі падобна.

Дарэчы, малюнкі ўдзельнікаў конкурсу, якія не сталі пераможцамі, упрыгожаць апошнія старонкі календара, прэзентацыя якога адбудзецца 11 снежня ў актавай зале металургічнага каледжа.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter