Малюнкі родныя і з’явы, як вы нам любы, як цікавы!

Этап першы: на старце — цуды раёнаў.

Нарэшце здзейснілася: у праекце “Сем цудаў Беларусі” мы расказалі пра кожны раён краіны падрабязна. І, трэба зазначыць, атрымалася! Столькі ўсяго цікавага, незвычайнага, сапраўды дзівоснага знайшлося ва ўсіх куточках нашай роднай Беларусі!

Цяпер, калі публікацыі па ўсіх раёнах фактычна закончыліся, пачынаецца самае цікавае і інтрыгуючае — галасаванне. Удзел у ім можа прыняць кожны з вас, шаноўныя чытачы.  Дастаткова зайсці на наш сайт www.ng.by і клікнуць па спасылцы “7 цудаў”. Можна пакінуць свой голас і ў лісце на адрас рэдакцыі. Лідары кожнага раёна выйдуць у абласны фінал. Ці трапіць у гэты спіс ваша малая радзіма — залежыць ад вас. Заходзьце, здзіўляйцеся, галасуйце!

А на старонках “НГ” мы будзем трымаць вас у курсе падзей. Сачыце за газетай і не забудзьцеся аформіць падпіску на І квартал або І паўгоддзе 2011-га — наперадзе яшчэ самае цікавае!

Заставайцеся з намі, адкрывайце для сябе невядомую Беларусь!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter