Малому бізнесу ў дапамогу

ІП Брэсцкай вобласці змогуць закупаць імпарт на аптовых базах

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў Брэсцкай вобласці змогуць закупаць імпартны тавар на аптовых базах.

Паводле слоў старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, аптовы гандаль таварамі для ІП у рэгіёне наладзяць ужо да канца лютага наступнага года. Пры гэтым кошт іх будзе не «спекулятыўны», а выгадны як для саміх бізнесменаў, так і для іх кліентаў.

— Тыя прадпрымальнікі, якія ўвойдуць у гэтую сістэму, хутчэй за ўсё, змогуць атрымаць скідкі пры пакупцы, — падкрэсліў губернатар.

На думку Канстанціна Сумара, новы падыход да закупак дазволіць знізіць кошт тавараў на рынках Брэстчыны, паколькі выдаткі на паездкі ў іншыя краіны выключаюцца, а значыць, не будуць закладвацца ў выніковую цану. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter