“Маладзёжныя вячоркі” ў Іркуцку

Цікава бавіць час восеньскімі вечарамі і заадно далучацца да беларускай культуры запрашаюць актыўныя і таленавітыя суайчыннікі з СібірыУ рэдакцыю дасланы чарговы прэс-рэліз з Іркуцка. Вядомы лідар беларускай суполкі Алег Рудакоў паведамляе, што скончылася ўжо там “летняе зацішша”. І 7 верасня рэгіянальная грамадская арганізацыя “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” разам з Іркуцкай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй “Маладзёжны клуб “Крывічы” пачалі “новы грамадска-актыўны” год, зладзілі “першае знакавае мерапрыемства”. Што ж, з навагоддзем вас, дарагія суайчыннікі! Дарэчы, на перспектыву можна і старажытны беларускі абрад Жаніцьба коміна да такіх мерапрыемстваў дастасоўваць — будзе цікава, пазнавальна, займальна. А як тое рабіць — лёгка зразумець, пашукаўшы ў інтэрнэце, фальклорных зборніках адпаведную інфармацыю. На Палессі якраз у вераснёўскую пару і “жанілі комін”, а потым і пачыналі збірацца ў вясковых хатах на вячоркі — пра тое мы крыху пісалі нядаўна пад рубрыкай “Народны каляндар”.Цікава, што “Маладзёжныя вячоркі” (па-руску ў прэс-рэлізе так і напісана: “Молодёжные вячорки”) энтузіясты зладзілі не сваім вузкім колам, а ў гарадскім Доме афіцэраў, пры садзеянні Цэнтра сацыяльных і інфармацыйных паслуг для моладзі.
Гурт  аўтэнтычнай песні “Крывічы” выступае на вернісажы ў Мастацкім музеі Беларусі. Мінск, 2011 г.Цікава бавіць час восеньскімі вечарамі і заадно далучацца да беларускай культуры запрашаюць актыўныя і таленавітыя суайчыннікі з Сібіры
У рэдакцыю дасланы чарговы прэс-рэліз з Іркуцка. Вядомы лідар беларускай суполкі Алег Рудакоў паведамляе, што скончылася ўжо там “летняе зацішша”. І 7 верасня рэгіянальная грамадская арганізацыя “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” разам з Іркуцкай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй “Маладзёжны клуб “Крывічы” пачалі “новы грамадска-актыўны” год, зладзілі “першае знакавае мерапрыемства”. Што ж, з навагоддзем вас, дарагія суайчыннікі! Дарэчы, на перспектыву можна і старажытны беларускі абрад Жаніцьба коміна да такіх мерапрыемстваў дастасоўваць — будзе цікава, пазнавальна, займальна. А як тое рабіць — лёгка зразумець, пашукаўшы ў інтэрнэце, фальклорных зборніках адпаведную інфармацыю. На Палессі якраз у вераснёўскую пару і “жанілі комін”, а потым і пачыналі збірацца ў вясковых хатах на вячоркі — пра тое мы крыху пісалі нядаўна пад рубрыкай “Народны каляндар”.
Цікава, што “Маладзёжныя вячоркі” (па-руску ў прэс-рэлізе так і напісана: “Молодёжные вячорки”) энтузіясты зладзілі не сваім вузкім колам, а ў гарадскім Доме афіцэраў, пры садзеянні Цэнтра сацыяльных і інфармацыйных паслуг для моладзі. Прычым “Вячоркі” атрымаліся, вядома ж, вельмі беларускімі па духу. Па-першае, быў невялічкі канцэрт гурта аўтэнтычнай песні “Крывічы”, якім кіруе Воля Галанава. Гурт створаны пры Маладзёжным клубе беларускай суполкі. Гэты ансамбль, акцэнтуецца ўвага ў прэс-рэлізе, выбраў няпростую, але важную дарогу ў творчасці: “Дзяўчаты спяваюць не “папсовы фольк”, як тое робіць большасць фальклорных груп Іркуцка, яны адраджаюць старадаўнюю манеру выканання абрадавых і баладных песень нашых продкаў. Спяваюць акапэльна, без падтрымкі якога-небудзь музычнага інструмента”. Безумоўна, такія творчыя эксперыменты патрабуюць асаблівай увагі аўдыторыі, і ад слухачоў — пэўнай падрыхтаванасці. Аднак, піша Алег Рудакоў, “Крывічы” ў творчай працы на карысць традыцыйных народных спеваў ужо маюць не толькі прыхільнікаў, але і паслядоўнікаў. І ўсё больш маладых людзей разумеюць, наколькі важна зберагчы гэты ўнікальны пласт народнай беларускай культуры.
Быў запрошаны на вячоркі ў Іркуцк з Краснаярскага краю Змітр Крэчат — музыка, які выконвае на старадаўніх інструментах такія ж даўнія беларускія кампазіцыі. Арганізатары вячорак прапанавалі ўсім паслухаць, як гучыць сапраўдная, “жывая” дуда. “Ну і ўжо традыцыйна на нашых “Маладзёжных вячорках” будзе танцавальны блок, — заахвочвае моладзь прыйсці ў Дом афіцэраў Алег Рудакоў. — Усіх жадаючых мы навучым, як танцаваць сярэдневяковыя і побытавыя беларускія танцы. Так што прыходзьце: у вас ёсць унікальная магчымасць далучыцца да старадаўняй беларускай еўрапейскай Спадчыны”.
У канцы прэс-рэліза немалаважная прыпіска: “Будзем рады ўсім, незалежна ад нацыянальнасці, полу і ўзросту”. І згадка пра арганізацыйны збор у 150 рублёў.
Здавалася б, кароткі такі гэты прэс-рэліз... А цікавую ж справу робяць беларусы ў Іркуцку! Спяваць, танцаваць, іграць, а яшчэ працаваць з моладдзю і не толькі, і усё ў беларускім духу ды лёгка вырашаючы многія арганізацыйныя пытанні — усё ўмеюць. Застаецца толькі пажадаць, каб агеньчык тых “Маладзёжных вячорак” разгараўся ў Іркуцку ярчэй ды саграваў усіх вячоркаўцаў жыццядайным цяплом сапраўднай культуры.

Іван Ждановіч
На здымку:
Гурт аўтэнтычнай песні “Крывічы” выступае на вернісажы ў Мастацкім музеі Беларусі. Мінск, 2011 г.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter