Першую конкурсную прэмію і прыз імя Уладзіміра Мулявіна атрымаў у Маладзечна спявак Аляксандр Саванец
13.06.2016 21:25:16
Адной з цэнтральных падзей XVI Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі, які прайшоў у мінулыя выхадныя ў Маладзечне, стаў конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Штогод форум адкрывае сярод яго ўдзельнікаў новыя імёны, даючы пуцёўку на вялікую сцэну пачынаючым артыстам.
Адразу дзве адзнакі — дыплом лаўрэата I ступені і ганаровы прыз імя Уладзіміра Мулявіна атрымаў сёлета прадстаўнік Мінскай вобласці Аляксандр Саванец. Вакалам Аляксандр займаецца восем гадоў. Ён скончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, цяпер — выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Другое месца дасталося Ніне Жукоўскай (Мінск) і Марыне Бараноўскай (Віцебская вобласць). Уладальнікі трэцяга месца — Аляксандр Ласоўскі (Гомельская вобласць), Ксенія Бучылка (Гродзенская вобласць), Аляксандра Вітушкіна (Віцебская вобласць).
Гран-пры конкурснае журы на чале з народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам вырашыла сёлета не прысуджаць.
Дарэчы, прызавы фонд конкурсу даволі важкі. Гран-пры — 25 мільёнаў 200 тысяч рублёў. Першая прэмія — 21 мільён рублёў, другая — 16 мільёнаў 800 тысяч рублёў і трэцяя — 12 мільёнаў 600 тысяч рублёў.
У заключным этапе конкурсу ўдзельнічаў 21 артыст — па тры прадстаўнікі ад кожнай вобласці і горада Мінска. Маладыя артысты спявалі пад фанаграму «мінус 1» і ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра. Асаблівасць гэтага творчага спаборніцтва — выкананне твораў беларускіх аўтараў на беларускай мове.
Сёлетні Нацыянальны фестываль песні і паэзіі быў прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна. У гонар юбілею ў Маладзечне прагучала прэм’ерная праграма Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра, складзеная з твораў славутага музыканта, адбыліся паказ спектакля «Пясняр» Рускага тэатра імя М. Горкага, выступленне юных выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Уладзіміра Мулявіна пад кіраўніцтвам Святланы Стацэнка.
Прыз імя Уладзіміра Мулявіна Аляксандр САВАНЕЦ атрымаў з рук удавы музыканта Святланы ПЕНКІНАЙ-МУЛЯВIНАЙ
Адразу дзве адзнакі — дыплом лаўрэата I ступені і ганаровы прыз імя Уладзіміра Мулявіна атрымаў сёлета прадстаўнік Мінскай вобласці Аляксандр Саванец. Вакалам Аляксандр займаецца восем гадоў. Ён скончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, цяпер — выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Другое месца дасталося Ніне Жукоўскай (Мінск) і Марыне Бараноўскай (Віцебская вобласць). Уладальнікі трэцяга месца — Аляксандр Ласоўскі (Гомельская вобласць), Ксенія Бучылка (Гродзенская вобласць), Аляксандра Вітушкіна (Віцебская вобласць).
Гран-пры конкурснае журы на чале з народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам вырашыла сёлета не прысуджаць.
Дарэчы, прызавы фонд конкурсу даволі важкі. Гран-пры — 25 мільёнаў 200 тысяч рублёў. Першая прэмія — 21 мільён рублёў, другая — 16 мільёнаў 800 тысяч рублёў і трэцяя — 12 мільёнаў 600 тысяч рублёў.
Песенную спадчыну Уладзіміра Мулявіна прадставіў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр
У заключным этапе конкурсу ўдзельнічаў 21 артыст — па тры прадстаўнікі ад кожнай вобласці і горада Мінска. Маладыя артысты спявалі пад фанаграму «мінус 1» і ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра. Асаблівасць гэтага творчага спаборніцтва — выкананне твораў беларускіх аўтараў на беларускай мове.
Сёлетні Нацыянальны фестываль песні і паэзіі быў прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна. У гонар юбілею ў Маладзечне прагучала прэм’ерная праграма Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра, складзеная з твораў славутага музыканта, адбыліся паказ спектакля «Пясняр» Рускага тэатра імя М. Горкага, выступленне юных выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Уладзіміра Мулявіна пад кіраўніцтвам Святланы Стацэнка.
svirko@sb.by
Фота БелТА