“Маладзік малады, твой рог залаты”

(Заканчэнне. Пачатак у № ад 21 і 22 жніўня.) Нягледзячы на пазітыўную сімволіку маладзіка, у некаторых сітуацыях “малады” Месяц мог нарабіць шкоды. Справа ў тым, што “растучы”, набіраючы моц, Месяц “цягнуў” за сабой не толькі станоўчыя працэсы.

* Напрыклад, разам з Месяцам “ажывае” вадкасць ва ўсіх сваіх формах — прылівы і адлівы, сок у раслінах, вадкасць у чалавечым або жывёльным арганізме і г.д. Таму было заўважана, што рух вадкасці ў целе чалавека перашкаджае загойванню ран.
* Па той жа прычыне ўкус змяі, ваўка ці шалёнага сабакі  ў гэты час можа стаць трагічным для чалавека.
* Добра ведалі: каб дзіця не было плаксівым, хутка навучылася есці самастойна, яго ніколі не адымалі ад грудзей падчас маладзіка.
* На маладзік не чысцілі коміны, “бо пасля гэтага яны хутка зноў засмечваюцца сажай”. 
* Усе жыццесцвярждальныя абрадава-рытуальныя дзеянні прымяркоўвалі да “маладога” Месяца, але ведалі, што самымі спрыяльнымі для такіх спраў днямі з’яўляюцца тыя, якія максімальна прыбліжаны да поўні. Нашы продкі ніколі не забывалі асноўны прынцып народнага светасузірання —  прынцып падабенства. Яны верылі ў тое, што дзейнічае неабвержная сувязь чалавека з космасам, прычым яна знаходзіцца ў самай прамой залежнасці: “Як Месяц на небе расце, прыбывае, так і шчасце, дабрабыт, грошы, здароўе ў хаце і сям’і будуць прыбываць”.
* Як правіла, першы вянец новага зруба закладвалі толькі пад поўню.
* У гэты ж час рабілі ўлазіны — засяляліся ў новую хату. Казалі: “Месяц расце, прыбывае, няхай і ў хаце дабро і шчасце прыбывае”.
* Самымі шчаслівымі лічылі тых, хто справіў сваё вяселле за некалькі дзён да поўні. Нездарма часцей за ўсё на вяселлі казалі: “Жадаем шчасця поўню”. 
* Тыя, хто займаўся рыбным промыслам, прасілі, каб ніткі на сеткі прала цяжарная жанчына і абавязкова пад поўню, каб у гэтых сетках было заўсёды “поўна” рыбы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter