Маладыя, таленавітыя

Дзясяткі адораных дзяцей сістэматычна атрымліваюць падтрымку ад дзяржавы
Дзясяткі адораных дзяцей сістэматычна атрымліваюць падтрымку ад дзяржавы

Пад Новы год звычайна падлічваюць сабраны ўраджай творчых перамог супрацоўнікі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. У краіне не застаецца без увагі ніводнае ўдалае выступленне юных талентаў на ўсебеларускіх і міжнародных конкурсах. У снежні на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра ладзіўся вялікі эстрадны канцэрт лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў фонду. Ён штогод збірае лепшых маладых спевакоў, танцораў, музыкантаў. А ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” і цяпер можна пабачыць творы маладых мастакоў і дызайнераў, якія атрымлівалі ўзнагароды на міжнародных конкурсах. Усе работы высокай якасці, прайшлі адбор экспертна-мастацкай камісіі Спецфонду.
Нядаўна Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнні савета Спецфонду, паводле якога звыш 1 мільярда рублёў выдзелена на заахвочванне лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, а таксама набыццё музінструментаў для ўстаноў адукацыі сферы культуры. Гранд-прэмія, больш за 90 мільёнаў рублёў, і званне лаўрэата Спецфонду прысвоены бронзаваму прызёру дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2013” Ільі Волкаву. Заахвочаны і іншыя ўдзельнікі яго музычнага нумара.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter