Маладосць — пара творчасці

Беларускі саюз мастакоў прадставіў у Маскве праект “35-”
Беларускі саюз мастакоў прадставіў у Маскве праект “35-”.

Ён быў прэзентаваны на Маскоўскім міжнародным мастацкім салоне ў Цэнтральным доме мастакоў на Крымскім вале.

Беларусы прывезлі ў расійскую сталіцу каля двух дзесяткаў маляўнічых і скульптурных работ. Усе іх аўтары маладзей 35 гадоў — адсюль і назва праекта. Яго ўдзельнікамі сталі маладыя мастакі і скульптары — пераможцы конкурсу беларускага сучаснага мастацтва, які нядаўна прайшоў у Мінску.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter