Маладая была...

“Хачу даведацца, як склаўся лёс чалавека, з якім пазнаёмілася ў Маскве. Знайсці самастойна яго не магу, бо ведаю толькі імя. Магчыма, Вячаслаў ці яго родныя з горада Ліды пачуюць маё пісьмо і адгукнуцца.

“Хачу даведацца, як склаўся лёс чалавека, з якім пазнаёмілася ў Маскве. Знайсці самастойна яго не магу, бо ведаю толькі імя. Магчыма, Вячаслаў ці яго родныя з горада Ліды пачуюць маё пісьмо і адгукнуцца.

Наша сустрэча адбылася на Беларускім вакзале летам 1989 года. Да мяне падышоў высокі светлавалосы малады мужчына і прапанаваў разам правесці час да прыбыцця поезда. На выгляд яму было крыху больш за 30 гадоў. Разгаварыліся. З размовы даведалася, што Вячаслаў нарадзіўся ў Лідзе ў шматдзетнай сям’і: акрамя яго яшчэ шэсць старэйшых сясцёр. Пасля заканчэння Маскоўскага інстытута нафты і газу ён паехаў на працу ў горад Нафтаюганск. Падчас вучобы ў інстытуце браў акадэмічны водпуск. У 1989-м прыязджаў дамоў на адпачынак, заязджаў у Маскву да сябра, але сустрэцца не пашанцавала. Калі мы размаўлялі, Вячаслаў вырашыў патэлефанаваць сябру яшчэ раз, а мяне папрасіў пачакаць яго. Я ў той час была маладая, легкадумная, не стала чакаць. Шмат часу мінула з той нашай сустрэчы, але я памятаю гэтага чалавека і нават сумую па ім. Памылкі маладосці, напэўна, выправіць нельга, але вельмі б хацелася сустрэцца яшчэ раз, прадоўжыць нашу размову. Пра мяне Вячаслаў, магчыма, памятае, што завуць Наталля і што скончыла Мінскі інстытут замежных моў, тады жыла ў Мінску. Наталля Мікалаеўна, Жодзіна”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter