Магутны рухавік

Завод высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця будзе вырабляць 50 тысяч тон чыгунных адлівак у год і эканоміць штогод каля 25 мільёнаў долараў У закладцы будаўніцтва новай сучаснай вытворчасці ўзяў удзел прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Гэты маштабны праект уваходзіць у лік важнейшых праектаў па стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў, вызначальных для інавацыйнага развіцця краіны. Будаўніцтва плануецца ў дзве чаргі, і прадпрыемства выйдзе на поўную магутнасць у 2017 годзе. Завод узводзіцца на базе філіяла ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” у Стоўбцах. Адметна, што менавіта там. “Гэта ў пэўным сэнсе горад — спадарожнік Мінска, дзе ёсць неабходныя камунікацыі і добрыя працоўныя кадры”, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Кіраўнік беларускага ўраду назваў аб’ект знакавым для айчыннай прамысловасці. І па маштабах вытворчасці, і па ўнікальнасці тэхналогій, і па здольнасці забяспечыць сур’ёзную эканомію сродкаў за кошт зніжэння імпартнай залежнасці. Імпартазамяшчальная прадукцыя дазволіць забяспечыць штогадовую эканомію каля 25 мільёнаў долараў. Новая вытворчасць дапаможа закрыць патрэбы Мінскага маторнага і ўсіх сумежных прадпрыемстваў машынабудаўніцтва. Разам з тым забяспечаныя высокадакладным чыгунным ліццём рухавікі змогуць істотна павялічыць экспартны патэнцыял Мінскага маторнага завода. Па словах генеральнага дырэктара ММЗ Мікалая Лобача, цікавасць ужо выказвалі заказчыкі з Германіі і Польшчы. Да таго ж новая вытворчасць дасць магчымасць прадпрыемству дасягнуць больш высокіх экалагічных стандартаў... На здымку: у час цырымонii закладкi капсулы. Фото: БЕЛТА

Завод высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця будзе вырабляць 50 тысяч тон чыгунных адлівак у год і эканоміць штогод каля 25 мільёнаў долараў

У закладцы будаўніцтва новай сучаснай вытворчасці ўзяў удзел прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Гэты маштабны праект уваходзіць у лік важнейшых праектаў па стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў, вызначальных для інавацыйнага развіцця краіны. Будаўніцтва плануецца ў дзве чаргі, і прадпрыемства выйдзе на поўную магутнасць у 2017 годзе.

Завод узводзіцца на базе філіяла ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” у Стоўбцах. Адметна, што менавіта там. “Гэта ў пэўным сэнсе горад — спадарожнік Мінска, дзе ёсць неабходныя камунікацыі і добрыя працоўныя кадры”, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік беларускага ўраду назваў аб’ект знакавым для айчыннай прамысловасці. І па маштабах вытворчасці, і па ўнікальнасці тэхналогій, і па здольнасці забяспечыць сур’ёзную эканомію сродкаў за кошт зніжэння імпартнай залежнасці. Імпартазамяшчальная прадукцыя дазволіць забяспечыць штогадовую эканомію каля 25 мільёнаў долараў. Новая вытворчасць дапаможа закрыць патрэбы Мінскага маторнага і ўсіх сумежных прадпрыемстваў машынабудаўніцтва. Разам з тым забяспечаныя высокадакладным чыгунным ліццём рухавікі змогуць істотна павялічыць экспартны патэнцыял Мінскага маторнага завода. Па словах генеральнага дырэктара ММЗ Мікалая Лобача, цікавасць ужо выказвалі заказчыкі з Германіі і Польшчы. Да таго ж новая вытворчасць дасць магчымасць прадпрыемству дасягнуць больш высокіх экалагічных стандартаў.

Агульны кошт праекта складае 110 мільёнаў еўра. Згодна з планамі першая чарга павінна быць запушчана ў 2014 годзе, другая — у 2017-м. “Падрыхтоўку вытворчасці неабходна рабіць дынамічна. Калі мы хочам атрымаць высокую акупнасць завода, то магутнасці трэба ўводзіць у эксплуатацыю вельмі хутка”, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Штогод на заводзе будуць вырабляць 50 тысяч тон чыгунных адлівак з матэрыялаў высокатрывалых марак. Усяго больш за 120 найменняў. Тут будуць выкарыстоўваць самыя перадавыя ў свеце тэхналогіі вытворчасці і аўтаматызаванае абсталяванне. “Цудоўна, што завод высокатэхналагічны. Дастаткова сказаць, што больш за 75 % ад каштарысу — гэта кошт абсталявання сусветнага ўзроўню. За гэтым — новыя тэхналогіі, высокакваліфікаваныя кадры і высокія зарплаты тых, хто будзе там працаваць”, — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Будаўніцтва новага завода станоўча адаб’ецца не толькі на далейшым развіцці падраздзялення і холдынга ў цэлым, але і на развіцці рэгіёна. Дастаткова сказаць, што калі зараз на Стаўбцоўскім філіяле працуюць 1337 чалавек, то пасля запуску дзвюх чэргаў да іх далучацца яшчэ 930.

Ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды пачатку будаўніцтва завода бралі ўдзел прадстаўнікі міністэрства прамысловысці, Мінскага аблвыканкама, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод», праектных і будаўнічых арганізацый, Стаўбцоўскага райвыканкама, работнікі завода і грамадскасць. У той час на будаўнічай пляцоўцы ўжо працавала спецыялізаваная тэхніка. Афіцыйныя асобы паставілі свае подпісы пад пасланнем, што адрасавалі нашчадкам. Затым яго змясцілі ў спецыяльную капсулу і замуравалі ў першы блок подмурка новага завода.

----------------------------------------

З першых вуснаў

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ:

— Здароўе нацыянальнай эканомікі дазваляе сёння пачынаць новыя, дастаткова буйные праекты. Як прыклад, у хімічным комплексе ўжо прынята рашэнне аб сур’ёзнай мадэрнізацыі «Гродна Азота», агульны кошт праекта — амаль мільярд долараў. Праведзены перамовы з Казахстанам, і ў першым паўгоддзі наступнага года плануем з яго ўдзелам стварыць новую вытворчасць на базе ААТ «Магілёўхімвалакно». Праект таксама ацэньваецца ў мільярд долараў. На чарзе — «Нафтан» разам з «Палімірам». Усё гэта сведчыць пра тое, што стан экономікі Беларусі дазваляе рэалізоўваць такія магутныя праекты і тым самым павышаць яе канкурэнтаздольнасць. Пералік можна доўжыць. Ён змяшчае не толькі сыравінныя праекты, але і тыя, што звязаны з работай на мясцовых рэсурсах. У 2014—2015 гадах павінна завяршыцца рэалізацыя больш за дзесяць праектаў у галіне лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гэта будзе садзейнічаць стварэнню новых працоўных месцаў і росту экспарту. Галоўнае, што айчынная прамысловасць развіваецца, дзяржава ўкладвае сродкі, да нас ідуць інвестары з прамымі замежнымі інвестыцыямі і выгаднымі крэдытамі, якія мы ў стане абслугоўваць.

----------------------------------------

На здымку: у час цырымонii закладкi капсулы.

Фото: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter