Магутная каштоўнасць

Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства

Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства


Паважаныя сябры!


Дзень беларускага пiсьменства — традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасцi захавання i развiцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа.


Лiтаратура, мастацтва заўсёды былi для беларусаў асаблiвай каштоўнасцю, крынiцай гiстарычнай памяцi, надзейнай апорай у выхаваннi патрыятызму i высокiх маральных якасцей грамадзян. Беларусь — радзiма многiх выдатных асветнiкаў, дзеячаў культуры, пiсьменнiкаў сусветнага ўзроўню.


У нашай краiне клопат пра культуру, духоўнасць мае па–сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымлiваем развiццё нацыянальнага кнiгавыдання i друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення i росквiту сапраўдных талентаў.


Сёлетнiя святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнiкi, на гасцiннай, прыгожай i непаўторнай палескай зямлi, якую ў сваiх творах уславiў выдатны беларускi пiсьменнiк Iван Мележ, дзе жывуць i плённа працуюць шчырыя i руплiвыя людзi.


Сардэчна вiншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення i аптымiзму.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter