![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Захапляльныя славутасці

— Часцей за ўсё ў якасцi сiмвала выкарыстоўвалi выявы Нацыянальнай бiблiятэкi, «брамы Мiнска», нацыянальны арнамент, абстрактныя вобразы i стылiзаваную лiтару «М». Удзельнiчалi ў асноўным студэнты ВНУ i ССНУ, iх выкладчыкi, а таксама ўсе, каму неабыякавы будучы стыль Мiнска. Мы хацелi не толькi ўбачыць лагатып цi слоган сталiцы, але i даведацца, што думаюць аб горадзе мiнчане i госцi.
Аляксей Яротаў, старшыня Беларускага геаграфiчнага таварыства, акцэнтаваў увагу:
— Для галасавання мы запрасiлi каля 10 000 чалавек з блiзкага i далёкага замежжа. Аказалася, што погляды знешнiх турыстаў на Мiнск прыблiзна такiя ж, як i ўдзельнiкаў конкурсу, — яны захапляюцца нашымi славутасцямi!
Армен Сардараў, член журы конкурсу, дэкан архiтэктурнага факультэта БНТУ, падзялiўся ўражаннямi аб прадстаўленых работах:
— Мы, калi выхоўваем архiтэктараў, разумеем: трэба не толькi быць прафесiяналам сваёй справы, але i любiць сваю краiну, зямлю, на якой жывеш. Адзначу, што канкурсанты з задавальненнем пранiклiся тэмай сваiх работ. Сапраўды вiдаць, што наш горад — частка iх жыцця. Яны паставiлiся да задачы нестандартна, з сапраўднымi пачуццямi, эмоцыямi. Iх работы выкананы на сусветным узроўнi. Дарэчы, акрамя распрацоўкi лагатыпа былi прапановы добраўпарадкаваць куткi Мiнска — гэта таксама вельмi важна. Рабяты выязджалi на месцы, размаўлялi з людзьмi i рабiлi высновы.
Iдэi для будучынi
Па словах дацэнта кафедры мiжнароднага турызму факультэта мiжнародных адносiн БДУ Людмiлы Факеевай, конкурс паказаў вялiкую зацiкаўленасць удзельнiкаў у распрацоўцы брэнда беларускай сталiцы i ў тым, каб паказаць, якiм бачаць Мiнск турысты:
— Прадстаўлены зусiм разнапланавыя работы, розныя ўзроставыя катэгорыi, адгукнулiся людзi з многiх сфер, неабыякавыя да таго, што будзе з турызмам у Мiнску. Цудоўныя работы, розныя па стылi, па настроi, але iх аб’ядноўвае тое, што горад вельмi любяць.
Вынiкi конкурсу падводзiлi з 1 па 5 чэрвеня. Iдэi лягуць у аснову турыстычнага iмiджу сталiцы, якi будзе вядомы не толькi ў нас, але i за мяжой. Аляксей Русакевiч анансаваў, што да канца гэтага года можна будзе пабачыць вынiкi.
ypopko@sb.by