Магічная сямёрка

Улічваючы тое, што розныя еўрапейскія народы карысталіся не толькі сямідзённым злічэннем тыдня, цяжка сказаць, ці быў ён універсальным жыццёвым рытмам ва ўсходніх славян, у тым ліку і беларусаў. Ёсць сведчанні, што нашы продкі нейкі час карысталіся пяцідзённым тыднем, што было зручна рабіць, абапіраючыся на самыя пашыраныя лічыльнікі — пальцы рук.

Тады, безумоўна, паўстае пытанне адносна таго, ці была сямёрка сакральна-магічным лікам у абрадавай практыцы беларускага этнасу? Магчыма, гэта позняе запазычанне, якое знайшло пашырэнне з прыняццем хрысціянства? Адным з найбольш пераканаўчых фактараў існавання таго ці іншага ліку ў статусе сакральнага ў духоўнай спадчыне этнасу з’яўляецца актыўная прысутнасць яго ў міфалогіі, казачным эпасе, абрадавых песнях, замовах і, канечне, у абрадах каляндарнай і сямейна-родавай накіраванасці. Старажытны летапіс “Аповесць мінулых часоў” сведчыць, што на Падоле, побач з харомамі князя Уладзіміра, стаялі драўляныя выявы сямі багоў: Перуна, Вялеса, Хорса, Дажджбога, Стрыбога, Сімаргла і Мокашы. Славянскі бог маладога Сонца Ярыла заўсёды маляваўся з сямю тварамі. У чарадзейных казках даволі часта гучыць тэма “праклён маці”. Каб яго зняць, дачка або падчарка павінны маўчаць сем гадоў: “І сем гадоў не гавары і не плач. Тады мы (браты) к табе вернемся!..”. Значна больш шырока сімволіка ліку сем выкарыстоўваецца ў магічнай практыцы нашых продкаў: “Калі сабраць сем кропель свайго поту і цішком даць іх выпіць каму-небудзь, то ён будзе вас кахаць, ды яшчэ як...”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter