Маэстра Фінберг запрашае ў Заслаўе. Паслязаўтра тут адбудуцца не толькі традыцыйныя канцэрты камернай музыкі, а і гала-канцэрт “Лепшыя песні”.

На дзесятым па ліку свяце музыкі “Заслаўе” чакаюцца выступленні салістаў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі Ганны Благавай, Таццяны Глазуновай, Сашы Нема, Юрыя Селязнёва, Наталлі Тамелы, Юрыя Вашчука, Руслана Мусвідаса, Галіны Грамовіч, Святланы Вежнавец, Дзмітрыя Качароўскага, Алесі Дзяржавец.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter