Мабільная пошта

Новыя задумы рэалізуюць сувязісты Гродзенскай вобласці
Новыя задумы рэалізуюць сувязісты Гродзенскай вобласці.

Пажылым вяскоўцам з глыбінкі бывае складана выбрацца на пошту. Праект “Мабільная пошта” прыдумалі сувязісты: трэба ж было абслугоўваць жыхароў вёсак, дзе зачыніліся стацыянарныя аддзяленні. Ён ужо адпрацаваны ў Шчучынскім раёне і з часам будзе ўкаранёны ў работу ўсіх раённых вузлоў паштовай сувязі Гродзен-шчыны. Намеснік дырэктара Гро-дзенскага філіяла прадпрыемства “Белпошта” Святлана Мякіш расказала, што цяпер ідзе адаптацыя праекта пад спецыфіку кожнага раёна. Плануецца, што ён пачне ўвасабляцца ў кастрычніку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter