Мінскія абрысы венецыянскай традыцыі

Лепшыя работы ўдзельнікаў Беларускага саюза мастакоў, створаныя за апошнія два гады, увайшлі ў экспазіцыю Першага рэспубліканскага біенале
Біенале — гэта лепшыя мастацкія творы за два гадыЛепшыя работы ўдзельнікаў Беларускага саюза мастакоў, створаныя за апошнія два гады, увайшлі ў экспазіцыю Першага рэспубліканскага біенале.

Гэтай важнай падзеі чакалі ўсе, хто мае дачыненне да творчай суполкі майстроў алоўка і пэндзля. І вось, нарэшце, восеньскі вернісаж у залах Рэспубліканскай мастацкай галерэі Палаца мастацтваў.

Біенале — гэта лепшыя мастацкія творы за два гадыЧым моцнае сучаснае выяўленчае мастацтва? Якія тэндэнцыі ў ім пераважаюць, знахо- дзяць найбольш прыхільнікаў? Хто цяпер “робіць надвор”е” на беларускай прасторы ў галіне жывапісу, графікі і скульптуры? Прадстаўленыя на біенале творы — лепшы матэрыял не толькі для разваг, творчых спрэчак мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Бо і для калекцыянераў тут ёсць свой інтарэс. А тым, хто арганізуе выставачную дзейнасць, можна будзе з улікам біенале з большай упэўненасцю будаваць праекты на перспектыву.

Зрэшты, удзел ужо і ў гэтым праекце — справа вельмі прэстыжная. Як адзначыў на адкрыцці выставы намеснік старшыні па выставачнай дзейнасці Саюза мастакоў Сяргей Цімохаў, ажно 285 аўтараў прадставілі свае творы для ўдзелу ў біенале. Конкурсная камісія адабрала з 350 работ самыя лепшыя. Такім чынам, цяпер у экспазіцыі прадстаўлена 126 твораў жывапісу, 60 — графікі, а таксама 41 скульптура.

Біенале — гэта лепшыя мастацкія творы за два гадыІнтрыгу творчага спаборніцтва на біенале падаграе і тая акалічнасць, што лепшыя па выніках выставы работы будуць дэманстравацца на вясновым Арт-салоне ў Маскве. А суддзі хто? Лідэраў вызначаць самі мастакі. Тайным галасаваннем.

Але гэта будзе ў канцы месяца. Пакуль жа даўняя венецыянская традыцыя біенале (мастацкіх выставаў, што праходзяць раз на два гады) у Мінску толькі пачынаецца. Дарэчы, каб зафіксаваць адметную для беларускага мастацтва падзею, плануецца выдаць каталог з творамі мастакоў. То ў добры час!

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter