Мінскі трамвай едзе ў Віцебск

Больш за сто гадоў назад у Віцебску з’явіўся незвычайны пасажырскі транспарт – трамвай. Першы на тагачаснай Беларусі і адзін з першых у былой царскай Расіі. Гэта і стала прадумовай лёсу Віцебска як «трамвайнага» горада. І сёння па эксплуатацыі электратранспарту Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне выйшла на другое месца ў краіне пасля сталіцы. А вясной чакаецца прыемная падзея: трамвайны «табун» папоўніцца чатырма самымі сучаснымі вагонамі вытворчасці Мінскага УП “Белкамунмаш”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter