Мінск рыхтуецца да свята. Сваё 943-годдзе горад будзе адзначаць тры дні.

Сёлета Дзень горада ў сталіцы па традыцыі пройдзе ў другія выхадныя месяца. У пятніцу, 10 верасня, шэраг святочных мерапрыемстваў адкрые цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу “Лепшы па прафесіі”. Але асноўныя ўрачыстасці запланаваны на суботу і нядзелю.
— У гэтым годзе мы прапануем некалькі новых цікавых мерапрыемстваў, — гаворыць начальнік аддзела па справах мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзі-мір Анціповіч. — Напрыклад, на ўтульнай еўрапейскай пляцоўцы ля гарадской ратушы 11 верасня пройдзе свята духоўнай музыкі, а таксама будзе запушчаны пілотны праект “Мінск тэатральны”. Акрамя таго, касцюміраваныя прадстаўленні пройдуць на базе новага музея Мінска ў Верхнім горадзе. Праспект Пераможцаў традыцыйна стане спартыўным цэнтрам свята. У суботу там стартуе Мінскі міжнародны марафон, будуць арганізаваны канцэрты і майстар-класы па фітнесу. Галоўны цуд свята — феерверк — адбудзецца 12 верасня ў 22.00 каля стэлы “Мінск — горад-герой”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter