Мініяцюры з натуры

Пад чужую дудку

Хоць думак рой у галаве,

Ды толькі ведаю, няйначай:

Той прыпяваючы жыве,

Хто пад чужую дудку скача.

Вось дык поспех!

Артыстцы аж дзесяць букетаў

Ўручылі ў фінале канцэрта.

Ды хіба дзе знойдуцца сведкі,

Што муж ёй купіў тыя кветкі.

Ці трэба падмога?

— Што б ты рабіў, мой дарагі зяцёк,

Каб на мяне напаў раптоўна воўк?

— А што яшчэ рабіць пры гэтым мне?

І сам воўк з вамі справіцца ўпаўне!

«Мастак»

— Аж пяць глушцоў я змог забіць

Адзіным стрэлам.

— Ты — мастак.

Я не патраплю трапна так.

Аднак

Не горш магу зманіць.

Душа ці мяса?

— Твой боршч зусім нясмачны, Ала.

Мо што не так зрабіла часам?

— Ды я душу ў яго ўсю ўклала!

— Ты б, зрэшты, лепш паклала мяса.

Анатоль ЗЭКАЎ

Карыкатура Міколы ГІРГЕЛЯ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter