Лыжкі лепш не пазычаць

У жыцці ўсходніх славян лыжка, адна са шматлікіх рэчаў штодзённага ўжытку, была ўвасабленнем канкрэтнага члена сям’і, таму што кожны з іх павінен быў мець сваю лыжку. Лыжка гаспадара была самай большай па памеры. Пры гэтым добра ведалі, што карыстацца чужой лыжкай вялікі грэх.

· Часта лыжку выкарыстоўвалі падчас варожбаў.
· Лыжка, якая нечакана зваліліся долу падчас абеду, прадказвала з’яўленне нечаканых гасцей.
· Лічылася, што можна прыцягнуць у сям’ю беды і хваробы, калі пазычаць лыжкі ў суседзяў і выпадкова не вярнуць. Таму, калі падчас вяселля або памінак, пазычалі і талеркі, і лыжкі, апошнія вярталі з асаблівай ўвагай.
· Славянамі (пераважна ў горадзе) была перанята традыцыя англамоўных народаў дарыць хрэсніку 12 «апостальскіх лыжак» (лыжкі, на ручках якіх былі выявы апосталаў). Менш заможныя хросныя бацькі маглі падараваць толькі адну лыжку. І сёння ў некаторых сем’ях захоўваюцца срэбраныя або мельхіёравыя лыжачкі, падораныя хроснымі бацькамі сваім хрэснікам.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter