Людзі рады лету, а пчолы — квету

Чэрвень — першы месяц лета, у які сустракаюцца самы доўгі дзень і самая кароткая ноч У праваслаўных 3 чэрвеня — Алёна, дзень ільну. У гэты дзень сейбіт апранаў чыстае адзенне, каб лён рос чысты. А таксама клаў у сявеньку вараныя курыныя яйкі, якія на ніве падкідаў высока, каб такі ж высокі і з буйнымі галоўкамі вырас лён. Сёлета разам з Алёнай выпадае і Тройца, або Сёмуха. Перад святам спраўляюць Дзяды, памінаюць продкаў.
Абрад Ваджэнне Кусты і сёння праводзяць на БрэстчынеЧэрвень — першы месяц лета, у які сустракаюцца самы доўгі дзень і самая кароткая ноч
У праваслаўных 3 чэрвеня — Алёна, дзень ільну. У гэты дзень сейбіт апранаў чыстае адзенне, каб лён рос чысты. А таксама клаў у сявеньку вараныя курыныя яйкі, якія на ніве падкідаў высока, каб такі ж высокі і з буйнымі галоўкамі вырас лён.
Сёлета разам з Алёнай выпадае і Тройца, або Сёмуха. Перад святам спраўляюць Дзяды, памінаюць продкаў. На Дзісеншчыне, што цяпер у Віцебскай вобласці, раней спраўлялі Стаўроўскія Дзяды па Стаўрах і Гаўрах, сабаках асілка Бая. Менавіта ад гэтага міфічнага героя, згодна народнай легендзе, і пайшлі беларусы.
Субота перад Сёмухай называецца Кляновая або Зялёная, Зелянец, Май, Зялёныя Святкі — свята маладой зеляніны (яе называюць “май”). Хату і двор у гэты дзень упрыгожваюць галінкамі клёну, ліпы, ставяць цэлыя дрэўцы бяроз ля хаты і варот, падлогу ў хаце пасыпаюць аерам.
Сёмуха або Тройца — даўняе язычніцкае свята, у якім пануе культ продкаў і расліннасці. Абрад “Завівання бярозак”, які існаваў раней разам з карагоднай традыцыяй, на жаль, не захаваўся. А вось на Цэнтральным Палессі дагэтуль бытуе абрад Ваджэнне Куста (або Кусты): прыгажуню-дзяўчыну апранаюць у галінкі клёну, а жаночы гурт водзіць яе па сяле з абрадавымі песнямі, за што атрымлівае падарункі. Дзень заканчваецца сумесным, бяседным застоллем спявачак.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter