Людзі працы ў пашане. Дзякуючы ім Віцебская вобласць стала лідарам у шматлікіх сферах жыццядзейнасці краіны.

У Прыдзвінскім краі за апошнія гады адбываюцца прыкметныя змены. Будуюцца і рэканструююцца аб’екты вытворчага і сацыяльнага прызначэння, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і двары. І ў цэнтры гэтых змен ініцыятыўныя, дзелавыя, добрасумленныя людзі, якія здольны паказваць сваёй працай прыклад для моладзі, падрастаючага пакалення.

У Прыдзвінскім краі за апошнія гады адбываюцца прыкметныя змены. Будуюцца і рэканструююцца аб’екты вытворчага і сацыяльнага прызначэння, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і двары. І ў цэнтры гэтых змен ініцыятыўныя, дзелавыя, добрасумленныя людзі, якія здольны паказваць сваёй працай прыклад для моладзі, падрастаючага пакалення.

А наперадзе ў нас яшчэ больш маштабныя праекты і задачы. Перспектывы вобласці замацаваны ў 25 мэтавых праграмах на 2011—2015 гады. Поспехі і дасягненні ў эканоміцы, сацыяльным развіцці, культуры і мастацтве звязаны з пэўнымі асобамі, людзьмі працы, якіх называюць яшчэ перадавікамі, героямі, талентамі, маякамі.
Трэці раз на Віцебшчыне ўслаўлялі выдатных прадстаўнікоў самых розных сфер дзейнасці. Спіс лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” папоўніўся новай сотняй намінантаў. Рабочыя, аграномы, заатэхнікі, урачы, настаўнікі, кіраўнікі, прадпрымальнікі — усе разам уносяць свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці.
— Усіх вас аб’ядноўвае адно — любоў да Айчыны, высокі прафесіяналізм, а па працы і пашана, —  адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. — На Беларусі заўсёды ганарыліся людзьмі працы, і сёння дзякуючы ім ствараецца моцная і квітнеючая краіна. Мінулы год быў насычаным на падзеі. У вобласці забяспечана ўстойлівая дынаміка сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыдзвінскага краю. Выраблена прадукцыі больш чым на 160 працэнтаў, забяспечана харчовая бяспека, пабудавана 618 тысяч квадратных метраў жылля. Віцебшчына стала бясспрэчным лідарам па многіх паказчыках. І ўсё гэта дзякуючы нястомнай працы тысяч людзей. Людзі працы — сіла і гонар краіны.
Сярод лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны-2010” — ткачыха Аршанскага льнокамбіната Алена Міхальковіч, старшы майстар Докшыцкага хлебазавода Хрысціна Хацяновіч, аператар птушкафабрыкі “Гарадок” Наталля Гірова, майстар-сырадзел з Талочына Галіна Жураўлёва.
Начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Чыгуначнага раёна Віцебскага гарадскога аддзела па НС Аляксей Дадэркін у мінулым годзе асабіста патушыў 18 пажараў, выратаваў ад агню дзясятак чалавечых жыццяў. Пра такіх гавораць — смелы і мужны чалавек.  Намеснік старшыні СВК “Маяк Браслаўскі” Людміла Арцем’ева працуе на комплексе ўжо 30 гадоў. За гэты час клапатлівая гаспадыня дабілася даволі значных рэзультатаў па атрыманню высокіх прываг свіней. Патрабавальнасць і справядлівасць, прынцыповасць і добрасардэчнасць — гэтыя рысы характару Людмілы Антонаўны дапамагаюць паспяхова кіраваць калектывам, сачыць за вытворчымі працэсамі.
Сёння кожны можа праявіць на сваім рабочым месцы і ініцыятыву, і творчасць, і талент. Таму паўночны рэгіён краіны звязвае сваю стабільнасць з высокім дынамізмам развіцця і інавацыйным падыходам да кожнай справы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter