Любiш катацца...

Мiнчане з 28 чэрвеня набываюць бiлеты на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце па новай, больш высокай цане. Праз пэўны час такое павышэнне можа адбыцца i ў iншых рэгiёнах краiны.

Мiнчане з 28 чэрвеня набываюць бiлеты на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце па новай, больш высокай цане. Праз пэўны час такое павышэнне можа адбыцца i ў iншых рэгiёнах краiны.

Такi крок транспартнiкаў — вымушаны адказ на рост цэн на палiва. Не хапае сродкаў i на абнаўленне пасажырскага аўтапарку. Сёлета, у адпаведнасцi з даручэннем Прэзiдэнта, плануецца замянiць на новыя 10 працэнтаў усiх аўтобусаў, тралейбусаў i трамваяў — у цэлым звыш 500 машын. Ёсць i шмат iншых выдаткаў.
У сталiцы пасля павышэння, па iнфармацыi КУП “Мiнсктранс”, насельнiцтва пакрывае толькi 45 працэнтаў затрат на арганiзацыю пасажырскiх гарадскiх перавозак агульнага карыстання. Мiж тым у законе аб дзяржбюджэце на бягучы год замацавана, што гэты паказчык павiнен быць на ўзроўнi як мiнiмум 60 працэнтаў. Такiм чынам, па падлiках мiнскiх транспартнiкаў, звычайны бiлецiк на паездку з цяперашнiх 400 рублёў да канца года можа падаражаць да 570.
Жыхары iншых рэгiёнаў краiны могуць адчуваць сябе больш спакойна. Сёння, па iнфармацыi Мiнэканомiкi, яны пакрываюць 69,2 працэнта выдаткаў мясцовых аўтапаравозчыкаў. (Законам аб дзяржбюджэце прадугледжваецца 70 працэнтаў.) Таму, калi расходы транспартнiкаў iстотна не павялiчацца, на кашальках пасажыраў змяненне кошту паездак асаблiва не адаб’ецца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter