Лёс, цікавы для нашчадкаў

Гісторыю жыцця народнага паэта Беларусі Янкі Купалы сцэнічнаю моваю расказалі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургііПрэм'ерны спектакль “Янка Купала. Кругі раю” прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Песняра. ”Што сёння можна і трэба казаць пра Янку Купалу? — разважае аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Святлана Навуменка. — Калі мы паглыбляемся ў творчасць паэта, разумеем, што яго вельмі хваляваў лёс народа. Мы з дзяцінства знаёмыя з лірычнымі вершамі, яркімі паэмамі паэта, якія прасякнуты любоўю да ўсіх беларускіх людзей”.
Янка КупалаГісторыю жыцця народнага паэта Беларусі Янкі Купалы сцэнічнаю моваю расказалі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі
Прэм`ерны спектакль “Янка Купала. Кругі раю” прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Песняра. ”Што сёння можна і трэба казаць пра Янку Купалу? — разважае аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Святлана Навуменка. — Калі мы паглыбляемся ў творчасць паэта, разумеем, што яго вельмі хваляваў лёс народа. Мы з дзяцінства знаёмыя з лірычнымі вершамі, яркімі паэмамі паэта, якія прасякнуты любоўю да ўсіх беларускіх людзей”.
Аднак ці быў прыняты і зразумелы літаратар у такі няпросты і супярэчлівы час? Пра што быў яго душэўны клопат? У тым і паспрабавала разабрацца Святлана Навуменка.
Паводле слоў аўтара, паўтара гады доўжылася праца над спектаклем. Быў прааналізаваны поўны Збор твораў паэта, прачытаны і сістэматызаваны каментарыі да твораў, навуковыя і публіцыстычныя артыкулы, вывучаны арыгіналы вершаў, лісты, выказванні Янкі Купалы, газетныя артыкулы і нават пратаколы ягоных допытаў. Такая колькасць матэрыялу дала Святлане Навуменцы права вызначыць жанр спектакля як “дакументальная алегорыя”. “У тэатры мы пераасэнсоўваем тое, што адбылося з народным паэтам, зноў перажываем творы аўтара ў іншасказальнай форме”, — адзначае рэжысёр.
За аснову пастаноўкі ўзяты творчасць паэта 1908-20 гадоў і паэма “Бандароўна”. У вырашэнні поўнамаштабнай гістарычнай драмы выкарыстаны цікавыя музычныя і пластычныя элементы, жывое вакальнае выкананне, гратэск і алегорыя. Галоўную ролю выконвае малады акцёр Дзяніс Паршын — ён і грае паэта з лёсам Янкі Купалы, які сутыкнуўся з каласальнымі цяжкасцямі. Сам Дзяніс прызнаўся, што не імкнуўся цалкам адпавядаць вядомаму творцу, а паспрабаваў “знайсці паэта ў самім сабе” і такім чынам наблізіцца да Купалы.

Таццяна Пастушэнка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter