15 кастрычніка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Юр'евіча Лермантава
09.10.2014 22:25:00
15 кастрычніка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Юр`евіча Лермантава – аднаго з самых вядомых рускіх паэтаў. Мы са школы знаёмыя з яго творамі і асноўнымі вехамі біяграфіі, у тым ліку ведаем і пра ранні трагічны фінал жыцця, таму ўзгадаем некаторыя малавядомыя цікавыя факты.
1. Міхаіл Лермантаў быў не толькі выдатным паэтам, але і мастаком, а таксама добра разбіраўся ў матэматыцы.
2. Міхаіл Лермантаў з`яўляецца траюрадным братам Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна, стваральніка знакамітай аграрнай рэформы. Праўда яны ніколі не сустракаліся, бо Лермантаў памёр ў 1841 годзе, а Сталыпін нарадзіўся ў 1862-м.
3. Бабуля Лізавета Аляксееўна вельмі любіла маленькага Мішу і яго выхаваннем займалася сама асабіста. Яна была прадстаўніцай багатага роду, магла дазволіць Мішу усё што заўгодна і аплачваць дарагое навучанне. Бацьку гэта было не па кішэні. Лізавета Аляксееўна выхоўвала ўнука да 16 гадоў. Дарэчы, менавіта яна дала яму імя Міхаіл.
4. У 1840 годзе адбылася першая дуэль Лермантава з Эрнэстам дэ Брантам (сынам французскага пасла). Француз запатрабаваў яе з-за таго, што нехта сказаў яму, нібыта ў адным з сваіх чатырохрадкоўяў Міхаіл яго абразіў. Дуэль адбылася, але француз прамахнуўся, а Лермантаў наўмысна стрэліў у бок, пасля чаго яны памірыліся.
5. Лермантаў на працягу ўсяго свядомага жыцця цікавіўся рознага роду прадказаннямі, варажбой і сімваламі, таму звароты да гэтых тэмаў у творчасці невыпадковыя, яркім таму прыкладам з`яўляецца яго апавяданне «Фаталіст».
6. Міхаіл быў досыць дзёрзкім маладым чалавекам, любіў жартаваць над іншымі, часам нават гэтыя жарты пераходзілі ўсе межы. І ён зусім не саромеўся сваіх паводзін, яго гэта наадварот забаўляла. З-за такіх вось жартаў ён і сыйшоўся на дуэлі з адстаўным кавалерыстам Мартынавым, на якой і загінуў.
Дарэчы, у Мартынава была рэпутацыя «касога» стралка, але ў гэты раз ён трапіў дакладна.
7. Усяго ў нядоўгім жыцці Лермантава было 3 дуэлі, якія адбыліся, і 4 намечаныя, якіх удалося ўсё ж пазбегнуць дзякуючы сябрам.
8. У 1830 стрыечная сястра будучага паэта пазнаёміла яго з Кацярынай Сушковай, якой на той момант было ўжо 18 гадоў. Яна вельмі спадабалася юнаму Лермантаву, але толькі смяялася над ім. Праз 4 гады ён зноў сустракаецца з Сушковай. Міхаіл вырашае адпомсціць і «вскруживает» ёй галаву. У іх пачынаецца раман, з-за гэтага пад пагрозай вяселле Кацярыны з Аляксеем Лапухіным. Але Лермантаў парваў з ёй.
9. Манетка вырашыла лёс Лермантава. Ён стаяў перад выбарам: ехаць на службу або ненадоўга застацца ў Пяцігорску. Ён падкінуў манетку, і яму выпаў Пяцігорск. Менавіта там і адбылася смяротная дуэль з Мартынавым.
10. У 1840 годзе выйшла першае і адзінае прыжыццёвае выданне вершаў Міхаіла Юр`евіча Лермантава.

Ирина СВИРКО
isvirko@mail.ru