15 кастрычніка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Юр'евіча Лермантава

Лёс Лермантава вырашыла манетка

15 кастрычніка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Юр'евіча Лермантава
15 кастрычніка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Юр`евіча Лермантава – аднаго з самых вядомых рускіх паэтаў. Мы са школы знаёмыя з яго творамі і  асноўнымі вехамі  біяграфіі, у тым ліку ведаем і пра ранні трагічны фінал жыцця, таму ўзгадаем некаторыя малавядомыя цікавыя факты.


1. Міхаіл Лермантаў быў не толькі выдатным паэтам, але і мастаком, а таксама добра разбіраўся ў матэматыцы. 


2. Міхаіл Лермантаў з`яўляецца траюрадным братам Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна, стваральніка знакамітай аграрнай рэформы. Праўда яны ніколі не сустракаліся, бо Лермантаў памёр ў 1841 годзе, а Сталыпін нарадзіўся ў 1862-м.  


3. Бабуля Лізавета Аляксееўна вельмі любіла маленькага Мішу і яго выхаваннем займалася сама асабіста. Яна была прадстаўніцай багатага роду, магла дазволіць Мішу усё што заўгодна і аплачваць дарагое навучанне. Бацьку гэта было не па кішэні. Лізавета Аляксееўна выхоўвала ўнука да 16 гадоў.  Дарэчы, менавіта яна дала яму імя Міхаіл. 


4. У 1840 годзе адбылася першая дуэль Лермантава з Эрнэстам дэ Брантам (сынам французскага пасла). Француз запатрабаваў яе  з-за таго, што нехта сказаў яму, нібыта ў адным з сваіх чатырохрадкоўяў Міхаіл яго абразіў. Дуэль адбылася, але француз прамахнуўся, а Лермантаў наўмысна стрэліў у бок, пасля чаго яны памірыліся. 


5. Лермантаў на працягу ўсяго свядомага жыцця цікавіўся рознага роду прадказаннямі, варажбой і сімваламі, таму звароты да гэтых тэмаў у творчасці невыпадковыя, яркім таму прыкладам з`яўляецца яго апавяданне «Фаталіст».


6. Міхаіл быў досыць дзёрзкім маладым чалавекам, любіў жартаваць над іншымі, часам нават гэтыя жарты пераходзілі ўсе межы. І ён зусім не саромеўся сваіх паводзін, яго гэта наадварот забаўляла. З-за такіх вось жартаў ён і сыйшоўся на дуэлі з адстаўным кавалерыстам Мартынавым, на якой і загінуў.


Дарэчы, у Мартынава была рэпутацыя «касога» стралка, але ў гэты раз ён трапіў дакладна. 


7. Усяго ў нядоўгім жыцці Лермантава было 3 дуэлі, якія адбыліся, і 4 намечаныя, якіх удалося ўсё ж пазбегнуць дзякуючы сябрам. 


8. У 1830 стрыечная сястра будучага паэта пазнаёміла яго з Кацярынай Сушковай, якой на той момант было ўжо 18 гадоў. Яна вельмі спадабалася юнаму Лермантаву, але толькі смяялася над ім. Праз 4 гады ён зноў сустракаецца з Сушковай. Міхаіл вырашае адпомсціць і «вскруживает» ёй галаву. У іх пачынаецца раман, з-за гэтага пад пагрозай вяселле Кацярыны з Аляксеем Лапухіным. Але Лермантаў парваў з ёй. 


9. Манетка вырашыла лёс Лермантава. Ён стаяў перад выбарам: ехаць на службу або ненадоўга застацца ў Пяцігорску. Ён падкінуў манетку, і яму выпаў Пяцігорск. Менавіта там і адбылася смяротная дуэль з Мартынавым. 


10. У 1840 годзе выйшла першае і адзінае прыжыццёвае выданне вершаў Міхаіла Юр`евіча Лермантава.

Ирина СВИРКО 


isvirko@mail.ru

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter