Главную награду Венецианского кинофестиваля получил мексиканский режиссер

Львы разышліся па свеце

За адзінаццаць дзён на востраве Лідо было паказана больш за паўсотні стужак. Толькі ў асноўным конкурсе за галоўныя ўзнагароды фестывалю змагаўся 21 фільм. У выніку “Залатога льва” за лепшую кінастужку атрымаў мексіканскі рэжысёр Альфонса Куарон.


Яго фільм “Рым” распавядае пра жыццё звычайнай сям’і сярэдняга класа ў Мехіка ў пачатку 1970-х гадоў. Стужка заснавана на дзіцячых успамінах Куарона. Ён выступіў у праекце як рэжысёр, сцэнарыст і нават дэбютаваў у якасці аператара. 

“Сярэбранага льва” за лепшую рэжысуру прысудзілі французу Жаку Адзіяру за фільм “Браты Сістэрс” пра бандытаў, якія павінны забіць золаташукальніка-авантурыста. Другі “Сярэбраны леў” — Гран-пры журы — дастаўся грэку Ёргасу Лантымасу за стужку “Фаварытка” пра інтрыгі пры двары каралевы Ганны Сцюарт. Стужка грэчаскага рэжысёра заваявала таксама ўзнагароду за лепшую жаночую ролю — брытанская актрыса Алівія Колман выдатна сыграла каралеву Ганну. Лепшым акцёрам журы фестывалю назвала амерыканца Уілема Дэфо за галоўную ролю ў фільме “Ван Гог. На парозе вечнасці”. Узнагародай за лепшы сцэнарый адзначаны браты Джоэль і Ітан Коэн за кінаальманах “Балада Бастэра Скрагса”.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter