Лукашэнка: у культурным кодзе беларусаў закладзены імкненне да справядлівасці і патрыятызм

Народное шоу "Будет очень интересно" началось на главной концертной площадке в Александрии, где сегодня проходит республиканский праздник "Купалье" ("Александрия собирает друзей"). Перед началом главного концерта к гостям праздника с мощной речью по большей части на белорусском языке обратился Президент Беларуси Александр Лукашенко.


Шаноўныя суайчыннiкi, паважаныя госцi! Александрыя зноў паклікала сяброў - і зноў мы тут разам.

Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках.

Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б'ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі.

Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы.

Гледзячы на размах гэтага свята, я кожны раз думаю: наш фестываль - увасабленне ўсяго, што мы з гонарам лiчым спрадвечнай спадчынай.

Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе, гасціннасці. Тут усё гэта ёсць.

Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыям сям’i, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. І штогод мы бачым, як сюды едуць сем'ямі і беларусы, і госці.

Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоўнасць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь - наша зямля. I карані нашы - старажытныя. Гэтую сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра.



І менавiта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былi закладзены імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. На такіх прынцыпах пабудавана і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава.

Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучыні - гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным.

Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваiх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі.

Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі i бяспекі.


І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Як мы ў Расii цi ў Беларусi.

Народы аб'ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння!









Фото president.gov.by

Лукашенко об Александрии: мое сердце принадлежит этому уголку Беларуси, здесь мое место силы

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter