Лица победы. Кожнай вясной пры абуджэннi прыроды мiжволi ўспамiнаецца Вiктару Дзмiтрыевiчу Лядзецкаму з хутара, што прытулiўся ля Рудзьмы ў засенях Налiбоцкай пушчы, на рубяжы Гродзенскай i Мiнскай абласцей, пераможная вясна 1945-га.

Ды i раненнi даюць аб сабе знаць, болем адгукваючыся ў целе былога кулямётчыка.
Фарсiраванне Одэра, штурм Берлiна... А колькi яшчэ было малых i вялiкiх баёў! Сёння гэта ўсё, нiбы стужка кiнахронiкi, прабягае перад вачыма i будзе ўплецена ў сповед такiх жа, як ён, мясцовых ветэранаў, што збяруцца да помнiка ля Сiняўскай Слабады 9 мая, у дзень 60-годдзя Вялiкай Перамогi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter