Лица Победы

Iван Логвiн галiўся, засяроджана разглядваючы сябе ў люстэрку. “От, зноў паранiўся. Якую брытву нi падбяру — усё роўна акрываўлю месцы, пасечаныя дробнымi асколкамi варожай мiны. Яна разарвалася побач з нашым мiнамётным разлiкам. На мне хутка загаiлася, а вось камандзiр разлiку маладзенькi лейтэнант так i застаўся ляжаць, не падняўся з чужой зямлi. Было гэта пад Варшавай. Колькi такiх маладых палегла на маiх вачах...

Дарэчы, мне сёння стукнула 84. Вось прыехала дачка Галiна. Яна ў мяне малайчына, кожную пятнiцу вечарам наведваецца на выхадныя з Мiнска, каб агледзець мяне, прыбраць у хаце, падвезцi прадуктаў. Я ж адзiн тут. Мая Вольга некалькi гадоў як пакiнула гэты свет. Неўзабаве пад’едуць сыны Iван i Анатоль з жонкамi i дзецьмi. Будзе весела, гаманлiва”. Са сцяны глядзiць маладосць — невялiкая пажоўклая фотакартка, партрэт маладога хлапца ў гiмнасцёрцы. Малады, жвавы бляск вачэй з далёкага 45-га. Вайсковы фатограф зрабiў здымак Iвана Пятровiча ў Берлiне. Там за штурм фашысцкага логава ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркi, медаллю “За ўзяцце Берлiна”. У гэты час Iван быў сувязiстам, якiм стаў выпадкова. Неяк мiнамётны разлiк застаўся без сувязi з карэкцiроўшчыкамi. Паслалi знайсцi пашкоджанне, наладзiць сувязь. Абрывы проваду ў час баёў — цэлая бяда. То ўзрывы снарадаў цi мiн провад парвуць, то танкi гусенiцамi парэжуць, а варожыя снайперы так i палююць на сувязiстаў. Аднойчы застаўся жывым толькi дзякуючы тэлефоннаму апарату. Ён быў на спiне. Дык яго ўшчэнт размалацiла куля фашысцкага стралка. А ўвогуле пра гiбель нiколi не думалася, ды i не было калi, хоць кругом была смерць, а вось параненым, пакалечаным быць не хацелася. Любiў Iван Пятровiч у час франтавога зацiшша спяваць, нават неяк скалацiлi невялiкую армейскую самадзейнасць. Дарэчы, Iван Логвiн пасля вайны даслужваў у армейскiм ансамблi. Добрыя песнi, сярод якiх i франтавыя, напаўняюць у святы яго хату. Сольны голас бацькi заўсёды падтрымлiваюць сыны, падцягваюць родныя, блiзкiя, суседзi-вяскоўцы. I гучыць гiмн мiру, жыццю i сямейнаму ладу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter