Хто атрымае “Ліру”?

“Лірычная” папса

На наступным тыдні назавуць найлепшых беларускіх выканаўцаў, кампазітараў, паэтаў-песеннікаў і не толькі.
Фото БЕЛТА
Фінал V Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне папулярнай музыкі “Ліра-2017” адбудзецца 9 лютага ў Палацы Рэспублікі. Журы на чале з народным артыстам Беларусі Анатолем Ярмоленкам агучыць пераможцаў у 12 намінацыях.

За перамогу ў галоўнай намінацыі “Найлепшая песня года” паспрачаюцца кампазіцыя “Гісторыя майго жыцця”, з якой гурт NAVIBAND адправіцца сёлета ў Кіеў заваёўваць “Еўрабачанне”, песні “Блізка” калектыву “J:МОРС” і “Нам очень” у выкананні Тэа і Вольгі Рыжыкавай. “Гісторыя майго жыцця” і “Блізка” таксама пазмагаюцца разам з кампазіцыяй “Той дзень” Кірыла Ермакова за званне найлепшай песні на беларускай мове.

Найлепшымі выканаўцамі сярод жанчын могуць стаць Іна Афанасьева, Алёна Ланская і Ганна Шаркунова, а сярод мужчын — Дзмітрый Каралёў, Макс Лорэнс, Саша Нэма і Аляксей Хлястоў. Найлепшым музычным калектывам стане хтосьці з чацвёркі “БЕЗ БИЛЕТА”, “Радыёхваля”, “J:МОРС” і NAVIBAND. Не забудуць адзначыць на цырымоніі і “Нашых за мяжой” — у гэтай намінацыі прадстаўлены Б’янка, Дзмітрый Калдун і гурт IOWA. Акрамя таго, назавуць найлепшых аўтараў музыкі і слоў, аранжыроўшчыка, кліп года і самы яркі стыль. На тытул “Адкрыццё года” прэтэндуюць Сафія Астапюк, Ян Яраш і гурт “Радыёхваля”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter