Завтра станет известно, кто представит нашу страну на конкурсах «Славянского базара в Витебске»

Ліда прымае артыстаў

Заключныя этапы нацыянальных адбораў XVIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2020» і ХХІХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020» адбудуцца заўтра ў Лідзе. Горад невыпадкова прымае такія знакавыя мерапрыемствы — сёлета ён атрымаў ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі.


Фіналы адбораў пройдуць на базе гарадскога Палаца культуры. Змагацца за права прадставіць нашу краіну на знакамітым фестывалі ў ліпені гэтага года будуць два дзясяткі фіналістаў, якія прайшлі папярэднія адборы. Упершыню выступленні ­фіналістаў пакажа ў прамым эфіры сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3». У 12.00 тэлегледачы ў рэжыме live ўбачаць выступленні фіналістаў дзіцячага конкурсу, а ў 17.00 канал прапануе прамую трансляцыю фіналу дарослага адборачнага тура.

Пераможцаў адборачных тураў вызначыць прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць вядучыя спецыялісты ў галіне эстраднага мастацтва, папулярныя выканаўцы, музычныя прадзюсары, кампазітары і рэжысёры.

Жыхары і госці Ліды, якія прыйдуць заў­тра ў Палац культуры, змогуць не толькі ўжывую падтрымаць канкурсантаў і атрымаць асалоду ад музычных выступленняў маленькіх і дарослых артыстаў, але і набыць сувенірную прадукцыю фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Выстава-кірмаш размесціцца ў холе Палаца культуры. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter