Лето для мечтателей и странников

Лето в разгаре, каникулы... Вы скажете, какое это имеет отношение к поэзии? Представьте себе, имеет. Семинарские занятия клуба при «СБ» «Литературное предместье», которые проводились каждую среду, на которых разбирались стихи и дискутировались горячие литературные проблемы, прервались до осени на законные каникулы. За этот год у молодых литераторов было много интересного. Несколько «предместьевцев» — Рагнед Малаховский, Наталья Кучмель, Вика Тренас — издали свои первые сборники. Многие опубликовали подборки в литературных изданиях. Мы провели литературные «Каляды ў Цётки» — в Центральной городской библиотеке имени Цетки. День святого Валентина уже по традиции встречали в музее Максима Богдановича — точнее, у нас он называется День влюбленных Максима и Вероники... Встречались с читателями в библиотеках и учебных заведениях... Выезжали на традиционное место наших занятий — Лысую гору. Последняя поездка была ознаменована созданием «симулякра» — виртуальной фигуры молодой поэтессы — и десятиминутной медитацией на цветущую алычу с целью написания хокку... Не знаю, с каким творческим багажом поэты соберутся на первое занятие нового «учебного года», но пока пора отчитаться за прошедший. Итак, стихи «предместьевцев» перед вами!

Руководитель «Литературного предместья», поэтесса Людмила Рублевская.


Змiцер Арцюх

У сэрца пастукала вечнасць,

I сэрца цяпер не спявае.

Ты — думак маiх недарэчнасць,

Ты — сон. Мне цябе не хапае.

Ты — птушка, якую калiсьцi

Лавiў я, не маючы сiлаў,

Вясною пазбаўленых iсцiн.

Вясною абрэзаных крылаў.

Iзноў недапiсаны вершы.

Я iх дапiсаць не паспею.

Бо восень, яшчэ не згарэўшы,

На горад накiне завею.

I будзе ў сумёты хавацца

Зiмою спалоханы горад.

А песня з душы вырывацца,

Пачуццi кiдаючы ў холад.


Мiкола КандратаЎ

Сем вершаў,

толькi сем,

сем светлых вершаў —

Памкненняў сем, як сем Святых Тварэнняў,

Сем птушак, што над лёсам узляцелi,

Каб расказаць пра познюю сустрэчу,

Пра хуткае i сумнае расстанне

(вандроўнiку сустрэчнаму цi ветру)

паэта–летуценнiка з табою,

што падарыў табе на развiтанне

Сем вершаў,

толькi сем,

сем светлых вершаў.


Аксана Спрынчан

Так даўно не прыходзiлi словы —

Дзве поўнi паспелi

Неба напоўнiць тугою

I знiкнуць.

Неаднойчы мне снiлася —

Зорка ляцiць

I разбiваецца

Аб чужыя жаданнi кахання i славы.

I я шукаю яе,

Каб пахаваць

Згодна звычаям зорным

Памiж словаў i сноў...

* * *

Вы казалi — мядовыя,

Вы казалi — чайныя,

Арэхавыя i шакаладныя

Вочы мае.

Вы кахалi — мядовыя.

Вы кахалi — чайныя.

Арэхавыя i шакаладныя

Вочы мае.

Не казалi — самотныя.

Не кахалi — самотныя.


Дмитрий Ермолович–Дащинский

Вавилон

Я к Господу отправлюсь на поклон,

В душе не замечая заусенца.

А в городе, что стал, как Вавилон,

Не избежать мне катастрофы сердца.

Когда цветы не источают день,

В гранитных кружевах застынут зданья.

Я осознаю сквозь слепую тень:

Мы на ветру и нет нам оправданья.

Я виноват нередко, что молчу,

Смотрю на мир с правдивой укоризной.

Плачу за ласку и за гнев плачу,

Но в рамке окон вижу фото жизни.

Мой приговор прольется, как стекло,

И пальцы под струей деревенеют —

Умею прятать верность и тепло.

А нелюбовь упрятать не сумею.


Павел Остроух

Лишь сорвался листьев ворох в темноту,

город выставил дозорных на мосту.

Вечер был прозрачно–светел и несмел

до того, как этот ветер налетел.

Потому–то и горели до зари,

как двойное ожерелье, фонари.


Рагнед Малахоўскi

Мой верш

Два аркушы скамечанай паперы

Да болю рэжуць вочы, як у сне,

I мары расчыняюць насцеж дзверы.

Маланкi думак ноч вяртае мне.

Аслеплыя куты, нямыя сцены,

Настольнай лямпы цьмяны дзьмухавец.

Аскепак поўнi песцiць летуценна

Фiранкi аксамiтны акравец.

Пустыя спрэчкi спраўдзiлi жаданне,

Душа слiзгае, быццам па лязу.

Завеяных пачуццяў развiтанне

Вымольвае фальшывую слязу.

Парушаныя храмы — асуджэнне,

Астуджаная памяць — забыццё.

А розуму жывога заключэнне —

Хлуснi пустапарожняй выкрыццё.

Ды шчырасць загартуе болем сэрца.

Стрывае аркуш праўдзiшча быцця.

Праб’ецца мiж сiвых каменняў дрэўца —

Мой верш — мой боль зялёнага жыцця.


Таццяна Барысюк

Беласнежная мройная далеч,

За якою — шматколернасць лета.

Маразамi закутая памяць

Адчуваннем кахання сагрэта.

У чаканнi вясны жыватворнай

Крылы я берагу для палёту.

Стану я для цябе непаўторнай,

Каб мяне адпусцiла самота.


Iгар КлепiкаЎ

Рэквiем лету

Горад астывае...

Спрабуючы ўтрымаць цяпло,

Наколвае неба

На парасоны i антэны,

Спрабуючы закрыцца

Небам, нiбыта коўдрай,

Ад касмiчнага холаду...

Але павуцiнне дажджу

Iрвецца так лёгка...


Даша Лосева

Мне падабаецца твой сум,

Самота гэта — пазалотай.

Трывожна песню я нясу

Употай.

Як цесна сэрцайку ў грудзях!

Як горка, што ў Табе — iмгненнем!

А я хацела б — гэты шлях

Дарогай песеннай, натхненнем!

Ах, ды куды мяне нясе?

Пра што iзноў так дзiўна мару?

I стужка, што ў маёй касе —

Агнiста–восеньскiм пажарам.


Юля Новiк

Шчаслiвы:

Смаўжы не паўзуць за каўнер,

Каб засведчыць душы пераход

У апалы лiсток.

Шчаслiвы

Не ведаць сваiх ненароджаных «я»,

Што маглi б яго гонар узняць

На славутасцi вострым лязе.

Шчаслiвы

Сябрам давяраць

Сваiх слабасцяў вечны ланцуг,

Што пятлёю

Для мар яго вырасцi мог.

Шчаслiвы

Сваёй адзiнотай не мучыць другiх,

Жыццё сваё роўна дзялiць

Для блiзкiх i родных людзей.

Шчаслiвы,

Ды толькi шчаслiвую

Доўга не можа знайсцi.


Яраслава Ананка

Мае хатнiя духi:

Iх мацi — твая цыгарэта.

Мае хатнiя мёртвыя душы:

Iх бацька — вiшнёвы тытунь.

Я часова — Джульета Фелiнi.

I часова — Шэксп
iра Джульета.

Назаўжды ж я Джульета

З балкона,

Дзе вiшнi з акуркаў растуць.

Ты палiў на балконе.

Я на шыбе цвiком

Напiсала наступную коску.

Ты палiў мае вершы

Ў духмяным вiшнёвым агнi.

Я пасiўны курэц твайго дыму,

Таварыш Балконскi,

Я пасiўны вар’ят.

Я вартую пасiўна цягнiк.

Гэтай ноччу Джульету

Задушаць вiшнёвыя духi.

Ты палiў на балконе,

А я на тваю галаву

Шэрым попелам сыпала

Крохкiя рукi i рухi

I пялёсткi вiшнёвага

Рандэву.


Таццяна Пратасевiч

Ад белых сноў i светлых ночак

Да белых вершаў i паэм.

Усё, душа твая што хоча...

На Беларусi свой Эдэм.


Усевалад Гарачка

Каханне

Спалiла ўсё, што было да яго,

Згарэла само

I пакiнула ў душы маёй

Попел.

Шчаслiвыя тыя,

У каго не збылося,

Не разгарэлася,

Але засталося светлаю зоркай,

Недзе ззаду,

Хай несапраўднай.

Шчаслiвыя тыя,

У каго яно разгараецца сёння,

Цi якiя чакаюць,

Што яно разгарыцца.

Але,

Хiба ж я — не шчаслiвы?


Вiка Трэнас

Тужлiвая балада

Паэтка параненым зверам глядзiць на вясну.

Маўклiвыя дзверы цябе не пакiнуць адну.

Дождж крапае часта слязьмi невыноснага шчасця.

Ты млееш ад шчасця — такое здараецца часта.

Калi за вакном зграбны клён, расхiстаны i голы,

Пяе непрыстойныя песнi, ты слухаеш голас,

Табе падаецца, ахвяры хваробы i стомы,

Што ён да драбнюткае ноты знаёмы–знаёмы

Праменьчык, засохлы ад слоты, знясiлены — ты

Зiхоткай вясёлкай падхопiш няхiтры матыў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter