Летняя ночка купальная...

У святочныя дні Александрыю наведалі дзясяткі тысяч людзей

У святочныя дні Александрыю наведалі дзясяткі тысяч людзей з усёй краіны

Сёлета ўжо традыцыйнае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») на Шклоўшчыне наведалі дзясяткі тысяч людзей з усёй краіны. Насычаная забаўляльная і канцэртная праграма доўжылася два дні — 6-га і 7 ліпеня. Каля тысячы майстроў народнай творчасці з Беларусі, Расіі, Украіны ўдзельнічалі ў рабоце гаманкога «Горада майстроў», экспазіцыя якога разгарнулася на беразе Дняпра. Цэнтральнай падзеяй свята стаў гала-канцэрт «Славянскі карагод на Купальскім свяце» з выступленнямі майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны.

На здымку: у час гала-канцэрта «Славянскi карагод на Купальскiм свяце».

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter