Лепшыя пажаданнi!

Фрунзенскі раён беларускай сталіцы адзначае сваё 62-годдзе

Фрунзенскі раён Мінска адзначае 62-годдзе.

Дэпутаты Мінгарсавета і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў павіншуюць раён з днём нараджэння на пляцоўцы каля помніка герою Грамадзянскай вайны, аднаму з членаў першага складу Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, першаму начальніку народнай міліцыі Мінска Міхаілу Фрунзе.

Плошча Фрунзенскага раёна складае 4300 гектараў (14 % ад агульнагарадской плошчы). Ён аб’яднаў паўночна-заходнюю частку Мінска і з’яўляецца самым буйным раёнам сталіцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter