Лепшы з лепшых

Нашы продкi спакон веку спраўлялi дажынкi. I традыцыя гэта змяшчае цэлы пласт народнай земляробчай культуры. У сучаснай Беларусi рэспублiканскi фестываль-ярмарка «Дажынкi» штогод збiрае працаўнiкоў сяла, каб аддзякаваць iм за плённую працу. Сяргей Шалуха (на здымку) — лепшы камбайнер Мiнскага раёна: ён намалацiў 3513 тон збожжа з 655 гектараў. Працуе мужчына ў агракамбiнаце «Ждановiчы», прадстаўнiкi якога кожны год прымаюць удзел у «Дажынках». Не выключэнне i гэты: сёлета, акрамя Сяргея, дарэчы прадстаўнiка маладзёжнага экiпажа, у Кобрын прыехалi яшчэ тры старшых камбайнера i адзiн вадзiцель. Лепшыя працаўнiкi — з лепшага сельгаспрад-прыемства. «Ждановiчы» не маюць роўных па валавым намалоце не толькi ў раёне, але i ў вобласцi. Гаспадарка сабрала больш за трыццаць тысяч тон збожжа пры ўраджайнасцi 54,6 цэнтнера з гектара.

Нашы продкi спакон веку спраўлялi дажынкi. I традыцыя гэта змяшчае цэлы пласт народнай земляробчай культуры. У сучаснай Беларусi рэспублiканскi фестываль-ярмарка «Дажынкi» штогод збiрае працаўнiкоў сяла, каб аддзякаваць iм за плённую працу.

Сяргей Шалуха (на здымку) — лепшы камбайнер Мiнскага раёна: ён намалацiў 3513 тон збожжа з 655 гектараў. Працуе мужчына ў агракамбiнаце «Ждановiчы», прадстаўнiкi якога кожны год прымаюць удзел у «Дажынках». Не выключэнне i гэты: сёлета, акрамя Сяргея, дарэчы прадстаўнiка маладзёжнага экiпажа, у Кобрын прыехалi яшчэ тры старшых камбайнера i адзiн вадзiцель. Лепшыя працаўнiкi — з лепшага сельгаспрад-прыемства. «Ждановiчы» не маюць роўных па валавым намалоце не толькi ў раёне, але i ў вобласцi. Гаспадарка сабрала больш за трыццаць тысяч тон збожжа пры ўраджайнасцi 54,6 цэнтнера з гектара.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter