Лепшы восеньскі ласунак

У Мошкаўскім раёне Новасібірскай вобласці арганізавалі сапраўднае бульбяное свята. А паколькі там жыве нямала нашых суайчыннікаў, то і назвалі яго па-беларуску: “Свята бульбы”.На сталах, выстаўленых на плошчы перад Домам культуры, дэманстравалі свае кулінарныя здольнасці і сібірскія, і беларускія гаспадыні. Можна было пабачыць мастацкія кампазіцыі з дароў восені, у тым ліку і з бульбы. Фантазія ўдзельніц конкурсу праявілася і ў разнастайнасці страў, і ў назвах, і ў афармленні.Няпроста было членам журы і ўсім, хто спрабаваў стравы, вызначыць: што ж смачней? Бо столькі ўсяго нагатавана! Бульбяныя піражкі з грыбамі, цыбуляй, са скваркамі… А вось бульба-чарапаха, яна ж у форме рабчыка, і нават “бульба ў цяльняшцы”, ну і, вядома, ахвотна ласаваліся ўсе знакамітымі дранікамі. Ну нездарма адзначаны ўзнагародамі і падзякамі былі ўсе ўдзельніцы!
На Свяце бульбы ў Новасібірскай вобласці было чым пачаставаццаУ Мошкаўскім раёне Новасібірскай вобласці арганізавалі сапраўднае бульбяное свята. А паколькі там жыве нямала нашых суайчыннікаў, то і назвалі яго па-беларуску: “Свята бульбы”.
На сталах, выстаўленых на плошчы перад Домам культуры, дэманстравалі свае кулінарныя здольнасці і сібірскія, і беларускія гаспадыні. Можна было пабачыць мастацкія кампазіцыі з дароў восені, у тым ліку і з бульбы. Фантазія ўдзельніц конкурсу праявілася і ў разнастайнасці страў, і ў назвах, і ў афармленні.
Няпроста было членам журы і ўсім, хто спрабаваў стравы, вызначыць: што ж смачней? Бо столькі ўсяго нагатавана! Бульбяныя піражкі з грыбамі, цыбуляй, са скваркамі… А вось бульба-чарапаха, яна ж у форме рабчыка, і нават “бульба ў цяльняшцы”, ну і, вядома, ахвотна ласаваліся ўсе знакамітымі дранікамі. Ну нездарма адзначаны ўзнагародамі і падзякамі былі ўсе ўдзельніцы!
На фоне “смачнай выставы” ладзіўся і конкурс на веданне гісторыі паходжання бульбы. І ўсе, хто прыйшоў на свята, пра родную бульбу пачулі шмат цікавага. Даведаліся, напрыклад, што радзіма бульбы — зусім не Беларусь, як лічылі многія, а Паўднёвая Амерыка. І што ў Беларусі бульба з’явілася ў ХVII стагоддзі, была спачатку не масавым прадуктам, а толькі далікатэсам для панскіх сталоў. Просты ж люд ставіўся да заморскага дзіва з недаверам, называючы яго землянымі яблыкамі. Паступова, спазнаўшы смак, людзі назвалі бульбу другім хлебам. Ды і цяпер называюць.
Бульба трывала ўвайшла ў беларускі фальклор, пра яе спяваюць песні, ёсць і танец “Бульба”.
Запрошаныя на свята ў Новасібірскую вобласць госці з Беларусі, ацаніўшы бульбяныя далікатэсы ў Сібіры, яшчэ раз пераканаліся: і ў Расіі ведаюць і любяць бульбу не менш, чым у Беларусі. Дарэчы, гэта таксама родніць нашы народы.

Людміла Бяляўская, Новасібірскі дзяржаўны цэнтр беларускай культур
На здымку:
На Свяце бульбы ў Новасібірскай вобласці было чым пачаставацца
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter