Лепш за гарбату! Як сагрэцца ў халодныя зімнія дзянькі?

Можна піць гарачую гарбату ці сядзець, укутаўшыся ў цёплую коўдру. А можна... пісаць прыпеўкі, як гэта робяць нашы пастаянныя аўтары. Кажуць, дапамагае! А пасля — дасылаць іх у “Народную газету”. Няхай яны сагрэюць сваім аптымізмам усіх нашых чытачоў. Чакаем вашых лістоў!

Мікалай СІЛЬЧАНКА, г.Гомель:
Полюбила, поспешила, —
Муж лохматый,
как шиншилла,
Ох, смеются шутники, —
Ты родишь воротники.

Если милый мне изменит,
Я его исправлю.
Вмиг рога пообломаю
И опять наставлю.

Ніна ГАРЦМАН, г.Нароўля:
Палюбіла Васіля
За тарэлку кісяля.
Пакуль кісель лопала —
Васіля прахлопала.
Не хадзіце, дзеўкі, у баню,
Не хадзіце парыцца.
Ад гарачае прыпаркі
Пудра ўся адваліцца.

Яйца ў Мозыр адпраўлялі.
Тыдзень яшчыкі шукалі.
Пакуль яшчыкі знайшлі,
Яйца ўсталі ды пайшлі.

Канстанцін КАРНЯЛЮК, г.Віцебск:
Я работала в колхозе,
Не жалела белых рук.
На зарплату получила
Яровой соломы пук.

У меня залетки два,
Два и полагается.
Если Петя не проводит,
Ваня догадается.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter