Мы поинтересовались у наших читателей, будут ли они прививаться от коронавируса и почему?

«Лепш прышчапіцца, чым заразіцца жывым вірусам»

Прэзiдэнт, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускiм народным сходзе, заявiў, што ў краiне будзе арганiзавана бясплатная вакцынацыя ад каронавiруса. I вось ужо на гэтым тыднi Мiнiстэрства аховы здароўя паведамiла, што масавая вакцынацыя ўсiх жадаючых пачнецца ў красавiку. Першапачаткова прышчаплялi медработнiкаў, якiя ў гэтым мелi патрэбу i выказалi жаданне. Зараз вакцынацыя ўжо выходзiць за межы медыцынскiх калектываў. У прыватнасцi, прышчэпкi атрымлiваюць педагагiчныя работнiкi. Аднак некаторыя грамадзяне па-ранейшаму ставяцца да прышчэпак з асцярожнасцю. Мы пацiкавiлiся ў нашых чытачоў, цi будуць яны прышчапляцца ад каронавiруса i чаму.

Хваробу, як вядома, лепш папярэдзіць, чым потым лячыць.

Мiхаiл КАНАВАЛАЎ, грузчык:

— Хваробу, як вядома, лепш папярэдзiць, чым потым лячыць. Асабiста ў мяне прадузятасцей да прышчэпак няма. I я, i дачка не раз рабiлi прышчэпкi ад грыпу. Я для сябе вырашыў, што вакцынавацца ад кавiда буду. Чаму? Асноўная прычына — жаданне засцерагчы сваю сям’ю, сяброў, калег ад выпадковага заражэння ад мяне, калi я раптам акажуся iнфiцыраваны i мiжволi стану распаўсюджвальнiкам каронавiруса. Думаю, што лепш зрабiць прышчэпку, чым рызыкаваць заразiцца жывым вiрусам. Да таго ж спецыялiсты кажуць, што вакцынацыя з’яўляецца адзiным надзейным спосабам скончыць з пандэмiяй, i я iм веру. Гэта дапаможа нам сфармiраваць групавы iмунiтэт. Як толькi гэта адбудзецца, мы зможам вярнуцца да нармальнага жыцця.

Iна БЕЛЯЗЕКА, работнiк па доглядзе:

— Днямi ў нашым пад’ездзе з’явiлася аб’ява з тэлефонамi палiклiнiкi, па якiх можна запiсацца ў чаргу на атрыманне вакцыны. Мы гэту навiну сёння актыўна абмяркоўваем у калектыве i са сваякамi, меркаваннi адрознiваюцца. Мая сястра, напрыклад, працуе медыкам у Лёзне. Яна ўжо зрабiла прышчэпку ад кавiда. Тэмпературыла першы час, але потым усё нармалiзавалася. Яна як спецыялiст раiць прышчапляцца ўсiм. Безумоўна, вакцынацыя знiжае рызыку захворвання. Нават калi людзi хварэюць, то ў лёгкай форме. Для мяне як для чалавека, якi працуе з пажылымi людзьмi, гэта важна. Пакуль у нас прышчапляюцца ў добраахвотным парадку. Я пагляджу, як будзе iсцi вакцынацыя. Пагавару з тымi, хто зробiць прышчэпку. Зыходзячы з гэтага, вырашу, цi буду прышчапляцца сама.

Таццяна КАСЦЮКЕВIЧ, таваразнаўца:

— На працы на кавiд перахварэлi практычна ўсе, у мужа ў калектыве — таксама. Але нам пашанцавала: нас гэта хвароба абмiнула. Напэўна, меры прафiлактыкi сапраўды працуюць, калi iх выконваць. Мы моем рукi, носiм маскi, карыстаемся антысептыкамi... Увогуле, робiм усё, што рэкамендуюць лекары. Прышчапляцца не плануем. Мы не ў зоне рызыкi, бо не бачым у гэтым асаблiвага сэнсу. Абмяркоўвала тэму вакцынацыi з многiмi знаёмымi — меркаваннi розныя. У некаторых людзей выклiкае сумненне беспрэцэдэнтная хуткасць, з якой былi распрацаваны антыкавiдныя вакцыны. Асаблiва шмат пытанняў узнiкае, калi ў навiнах з’яўляецца iнфармацыя аб вакцынацыi ў iншых краiнах, якая праходзiць не надта ўдала. Да таго ж многiя моманты пакуль не да канца зразумелы. Напрыклад, цi будуць патрэбны з-за мутацыi вiруса новыя вакцыны? Калi гэта не будзе абавязковым, спецыяльна вакцынавацца я не пайду.

Тамара ЯРШОВА, бухгалтар:

— «Кавiдная гiсторыя» даецца ўсiм нам нялёгка. Хтосьцi перахварэў сам, хтосьцi страцiў родных... Многiя перахварэлi на кавiд не адзiн раз. На жаль, не заўсёды наш арганiзм самастойна фармiруе iмунiтэт да захворванняў i абараняе ад розных небяспечных iнфекцый i вiрусаў, таму прышчапляцца неабходна. Я, як шматдзетная мама, абавязкова гэта зраблю, каб зберагчы сябе i сваю сям’ю. Лепш падстрахавацца, прышчапiцца i разлiчваць на больш лёгкi зыход у выпадку прышэсця чарговай хвалi пандэмii. Да таго ж вакцына ў нас бясплатная ў адрозненне ад многiх краiн, дзе яна каштуе немалых грошай для пацыента.


Аляксандр ШУЛЬГIН, электраманцёр:

— Мне здаецца, вакцынацыя — гэта добрая мера абароны для людзей, у якiх няма якiх-небудзь хранiчных захворванняў. У мяне яны ёсць, таму не ўпэўнены, цi можна мне рабiць прышчэпку. Калi пачнецца вакцынацыя, я пракансультуюся са сваiм доктарам i прыму рашэнне. А пакуль п’ю для прафiлактыкi вiтамiн D3, бурштыновую кiслату i аспiрын. Мяркуючы па знаёмых, якiя ўжо прышчапiлiся ад кавiда, вакцына сапраўды працуе, таму што нiхто з iх не захварэў, усе адчуваюць сябе нармальна.

Спецыялiсты кажуць, што вакцынацыя з’яўляецца адзiным надзейным спосабам скончыць з пандэмiяй.

gorbatenko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter