Вялікі тэатр Беларусі прадаўжае знаёміць прыхільнікаў опернага і балетнага мастацтва з багатай гісторыяй Бацькаўшчыны
06.12.2017 14:33:41
Перад спектаклямі, якія прысвечаны беларускай гісторыі, у Вялікім тэатры праходзяць цікавыя імпрэзы: выступаюць фольк-гурты, ладзяцца выставы. Нядаўна прайшоў Вечар беларускай культуры. За гадзіну да пачатку оперы “Сівая легенда” Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч, у фае Вялікага былі выстаўлены дзве цудатворныя іконы ХVII стагоддзя: “Маці Божая Пажайская” і “Мадонна з Дзіцем”. Як гаварыў, прадстаўляючы святыні, дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры Барыс Лазука, выстава дае магчымасць не толькі ўбачыць непаўторныя творы беларускага іканапісу, але й прадстаць перад шэдэўрамі, пранікнуцца хараством вобразаў. Мастацтвазнаўца расказаў пра гісторыю з’яўлення гэтых абразоў, адказаў на пытанні цікаўных.
А ў вызначаны час на сцэне ажыў Магілёў XVII стагоддзя. Дарэчы, “Сівую легенду” музычныя крытыкі называюць адной з найлепшых і найбольш арыгінальных ў Вялікім тэатры. Гэта гісторыя пра суровы час непрыступных замкаў, паляванняў, родавых інтрыг і, вядома ж, пра высокае каханне, якое вышэй за ўсё і пра якое складаюць легенды.
Голас Радзімы № 46 (3550), чацвер, 7 снежня, 2017 у PDF