Лэдзі Гага — кабылу, Бабкінай — уласны брэнд

Якімі навагоднімі падарункамі хваляцца зоркі
Знакамітасці  працягваюць запаўняць Instagram святочнымі фотаздымкамі, на якіх падрыхтоўка навагодніх карпаратываў, хатнія ёлкі і незвычайныя сюрпрызы ад родных і фанатаў.



Эпатажная амерыканская спявачка Лэдзі Гага пахвалілася днямі незвычайным падарункам на Каляды ад сяброў з гуказапісвальнай кампаніі Interscope Records — жывой белай кабылай у ружовай запрэжцы. Спявачка прызналася, што збылася яе даўняя мара, і паабяцала клапаціцца пра новага гадаванца і любіць яго моцна.

Кінарэжысёр Квенцін Таранціна запосціў фота з цырымоніі адкрыцця ўласнай імянной зоркі на галівудскай Алеі славы. “Запаліць” зорку пад Новы год не на ёлцы, а на знакамітай алеі Таранціна марыў ужо не адзін год. Таму гэтая падзея стала для яго вельмі чаканым падарункам.

Расійская тэлевядучая Ксенія Барадзіна расказала падпісчыкам аб лепшым падарунку пад Новы год — нараджэнні другой дачкі Тэі.

А народная артыстка Расіі Надзея Бабкіна не хавала радасці ад прэзентацыі сваёй першай калекцыі адзення для жанчын “з формамі”. Лінейка “Не саромейцеся быць прыгожай” зрабіла фурор і ў сацыяльнай сетцы, і ў рэчаіснасці. У большасці ж сваёй старонкі знакамітасцяў стракацяць падарункамі ў выглядзе парфуму, ювелірных упрыгожванняў і, як ні дзіўна, мяккіх цацак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter