Ледніковы перыяд

На цэнтральным катку Мінска будуць вучыць фігурнаму катанню

На цэнтральным катку Мінска будуць праводзіць майстар-класы па фігурным катанні.

Распачаць урокі плануюць з 5—6 студзеня, якраз у час калядных свят. З гэтага часу ў выхадныя і святочныя дні з 12.00 да 16.00 на катку Кастрычніцкай плошчы будуць папераменна працаваць трэнеры па фігурным катанні, канькабежным спорце і хакеі.

— Кожны жадаючы можа падысці да трэнера і папрасіць навучыць яго, напрыклад, рабіць нейкі элемент, — кажа Васіль Касач, начальнік арганізацыйна-масавага аддзела упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама. — Цікава, што звычайна большасць жадаюць навучыцца фігурнаму катанню.

Дарэчы, урокі будуць бясплатнымі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter