У Беларусі ўсё шырэй прымяняюцца метады святлотэрапіі, якія некаторыя спецыялісты лічаць прарывам у галіне медыцыны

Лечыць святло

Каштоўнасць здароўя разумеюць тыя, хто яго страчвае. А даследчыкі прадаўжаюць пошукі новых сродкаў і метадаў, якія дапамагаюць арганізму аднавіць страчаную раўнавагу, выйсці са стану хваробы. У прыватнасці, у шэрагу клінік прымяняюцца для розных мэтаў сучасныя лазерныя тэхналогіі. А ці чулі вы пра лячэнне святлом, ці святлотэрапію? Аказваецца, святло сонца пры лячэнні шэрагу хвароб прымянялі ўрачы яшчэ ў старажытным Егіпце: метад называўся геліятэрапія. Было заўважана: святло ўзаемадзейнічае з тканкамі арганізма. І толькі напрыканцы ХІХ стагоддзя вучоныя вынайшлі прыборы, што выпраменьваюць “сінтэтычнае сонечнае святло”. А ўжо ў наш час святлотэрапія становіцца адным з самых эфектыўных натуральных метадаў лячэння і прафілактыкі. Таму сведчаннем і рашэнне ААН: яна аб’явіла 2015 год Міжнародным годам святла і светлавых тэхналогій.

Пра тое, як светлавыя тэхналогіі прымяняюцца ў Беларусі, гаварылі спецыялісты ў Мінску на Пятай міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай гэтым праблемам. Спецыяльныя прыборы для таго маюць больш за 2000 медыцынскіх і лячэбна-прафілактычных устаноў па ўсёй краіне. Быў прадстаўлены таксама досвед клінік з Расіі, Швейцарыі, Манака. Спецыялісты даказалі: святло здольнае нармалізаваць абменныя працэсы, умацоўваць імунную сістэму, стымуляваць аднаўленчыя працэсы ў арганізме, валодае супрацьзапаленчым і абязбольвальным дзеяннем. Беларускія ўрачы, выкарыстоўваючы сусветны досвед, распрацавалі і некаторыя арыгінальныя рэкамендацыі. У прыватнасці, тое тычыцца лячэння скурных захворванняў і прымянення святлотэрапіі ў касметалогіі, ёсць айчынныя распрацоўкі ў галіне хірургіі, гінекалогіі, методыкі лячэння ў сферы стаматалогіі, артапедычнай стаматалогіі, афтальмалогіі. Цяпер шмат беларускіх сем’яў — больш за 52 тысячы — карыстаюцца святлопрыборамі ў дамашніх умовах. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter