Лечаць не толькi лекi. Паважаная рэдакцыя!

Праз вашу газету хочацца выказаць вялiкую падзяку людзям, якiя не засталiся раўнадушнымi да нашага гора, не пакiнулi нашу сям’ю ў бядзе, а ўсяляк старалiся дапамагчы. Наш сын трапiў у аўтакатастрофу. У цяжкiм стане машынай “хуткай дапамогi” быў дастаўлены ў Стаўбцоўскую раённую бальнiцу. Першымi на дапамогу прыйшлi высокаквалiфiкаваныя хiрургi Юрый Зянонавiч Астахновiч i Мiкалай Уладзiмiравiч Андрыевiч. Iх залатымi рукамi граматна i своечасова была зроблена аперацыя i сын застаўся жыць.
Мы таксама вельмi ўдзячны загадчыку Рэспублiканскага цэнтра анестэзiялогii i рэанiмацыi 9-й клiнiчнай бальнiцы Мiнска Генадзю Iванавiчу Яршову, нейрахiрургу i лечачаму ўрачу Анатолю Анатольевiчу Копацю. Вялiкая ўдзячнасць супрацоўнiкам рэабiлiтацыйнага цэнтра “Аксакаўшчына” Л.М.Ткачэнка, С.Э.Зыль i ўсяму медыцынскаму персаналу за iх дабро, ласку, клапатлiвы догляд за цяжка хворым сынам.
Нiзкi паклон усiм, хто выратаваў сына!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter