Леанiд ДРАНЬКО-МАЙСЮК

Каралева Бона любiла мед.
Каралева Бона любiла мед...

Вершы cа зборнiка "Кнiга для спадарынi Эл"

* * *

Каралева Бона любiла мед,

I таму для яе, як леду,

Вазiлi у Варшаву, двойчы на год,

Па восем пудоу з дваццацi калод

Давыд-гарадоцкага меду.

Каралеву Бону адольвау сум,

Што нi сон - на Мiлан дарога...

Тут - балоты, валокi, iнтрыгi, тлум;

Там - радзiма, вясны кiпарыснае шум,

Закаханасцi першай знямога.

Каралеве Боне спрыянне было

На радзiме жаданай памерцi...

Адпускаючы з вуснау паволi цяпло,

Пакiдаючы у сэрцы Гарынi святло -

Чару з медам трымала на сэрцы.

Гефсiманскi сад

Плакау Гефсiманскi сад

I сваiх не бачыу слез;

Чару смерцi выпiць сам

Прагнуу, каб не пiу Хрыстос.

Плакау Гефсiманскi сад...

Чалавечы Сын малiу Айца,

Каб страх яго мiнуу.

Спалi усе, - Ен не заснуу.

Спалi усе, - малiуся Ен,

I Яго малiтву чуу

Край алiуны i пад зорамi Кедрон.

Ноч малiтвы мiнулася,

Дзень пакуты надышоу...

I па сення плача-каецца

Кожнай сваею алiваю

Гефсiманскi сад.

* * *

Мужчына павiнен iсцi да жанчыны,

Жанчына павiнна iсцi да мужчыны...

I верыць павiнен мужчына жанчыне,

I верыць павiнна жанчына мужчыне.

У колiшняй песнi з вядомай прычыны

Пяецца так сумна, ажно да слязiны

: Мужчына - не сокал, калi без жанчыны,

Жанчына - не кветка, калi без мужчыны.

* * *

Дакрануушыся да змяркання,

Я аднойчы падумау аб тым,

Што старэнне (цi подых згасання), -

Гэтай спаленай радасцi дым.

Можна дыхаць iм, трызнячы крозы;

Цалавацца, як з флейтаю Пан;

Выцiраючы даукiя слезы,

Скласцi льга вершаваны раман.

I чытаць яго зорцы аконнай,

Што губляе у таршэрным агнi

I спакой, i блакiт свой iконны,

I палескiя усе прамянi.

Можна усе - можна гэта i тое;

Вандраваць, жывучы у забыццi;

У жанчыны сваей дарагое

Можна зноу суцяшэнне знайсцi...

Ды нiшто не паможа пазбыцца

Адчування гаркоты пустой, -

Ты яшчэ на паверхнi, як быццам,

Але ты ужо не той, ты - не той!

Ты - стары, твае княства нiколi

Не заззяе крулеускiм агнем,

I, як Вiтаут у вiленскiм полi,

Ты не станеш ужо каралем.

Песня снегу

Снежная уся, як сама адзiнота;

Снежная уся, як журбота сама, -

Снежная уся на радзiме гаркота...

Добра чытаць i не бачыць пiсьма.

Лiра мау чыць. З алiмпiйскiх вышыняу

Свецiць лагода эладная ваз,

Каб здагадалiся мы, што з Афiнау

Гэта пiсьмо напiсана для нас.

Не прачытаны, не прачытаны

У завеi губляецца лiст...

Струны-лiтары, струны-лiтары

Не настроiць на шчасце лiрыст.

I нiколi далекая Грэцыя

Таямнiц не раскрые сваiх,

I на лiры, што снегам замецена,

Вы не знойдзеце струн залатых.

Не спадзявауся паэт невяселы

На залатое гучанне казны, -

Простыя словы мяняу на глаголы,

Боль свой мяняу на лiрычныя сны.

Што натавау у лiсце? Невядома...

Толькi вядома адно - у снегапад

Доля сiрочая выгнала з дому

I не вярнула паэта назад.

Не прачытаны, не прачытаны

У завеi губляецца лiст...

Струны-лiтары, струны-лiтары

Не настроiць на шчасце лiрыст.

I нiколi далекая Грэцыя

Таямнiц не раскрые сваiх,

I на лiры, што снегам замецена,

Вы не знойдзеце струн залатых.

* * *

Малюнак, убачаны у сне

: Гадэцыя кiнута у снег.

Аднак цi магчыма такое

У Менску шынельным цi не?!

На яве такога - нiдзе.

Звычайны гваздзiк упадзе,

Гадэцыi ж, як мне здаецца,

Венецыяй плысцi у вадзе...

Як слауна! Заместа маны

Прыходзяць раманныя сны, -

Гадэцыi чыстую цноту

Атульваюць снегам яны.

I ты, як зiма снегавая,

Святлу не шкадуеш святла,

I кветку губляеш, якая

У сэрцы маiм узышла.

* * *

Паглядзiм на Венеру-заранку,

Што стаiлася у нашым акне,

I спяем для душы калыханку, -

Хай да ранку душа адпачне.

Засынай у Венерыным ценю

I спакойную снi далячынь,

Толькi цела, стамленае цела

Ты, душа, без пары не пакiнь.

За акном не гамоняць таполi,

Не крычаць за акном жураулi...

Для душы калыханку нiколi

Не спявалi яшчэ на зямлi.

Не знiкае Венера-заранка

У высокай нябеснай глушы,

Хай гучыць для душы калыханка, -

Для самотнай зауседы душы.

* * *

Там, дзе бывае цiха зусiм, цiха зусiм,

Я разумею: дом - гэта дом, дым - гэта

дым...

Самае лепшае там, дзе iмгла -

Падабацца усiм,

Падабацца усiм;

Самае горшае у полi святла -

Заставацца нiкiм,

Заставацца нiкiм...

У Лiсабоне якраз i было цiха зусiм, цiха зусiм,

Думанне тое ж: дом - гэта дом, дым - гэта

дым...

Зведау навуку самому сабе

Уяуляцца чужым,

Уяуляцца чужым -

Тым, што стаiць пры жабрацкiм стаупе

З кубкам пустым,

З кубкам пустым...

* * *

Люблю адзiноту,

Люблю адзiноту - скразную,

Як рана былой маладосцi...

Люблю адзiноту,

Люблю адзiноту, якую

Сам Бог запрашае мне у госцi.

У той адзiноце

Гучаць клавесiны i флейты,

I цешацца добрыя эльфы;

Паэт закаханы

На дне беларускае мовы

Шукае пяшчотныя словы.

Той дзень блаславены,

Калi вас нiхто не турбуе

Нi добраю весткай, нi злою;

Той дзень блаславены

Дае адзiноту, якую

Зауседы прымаю душою.

* * *

Я жыву, бо есць яшчэ надзея,

Што аднойчы здарыцца такое

: Ты мяне навучыш быць Арфеем

I спакой знаходзiць у спакоi.

Я жыву i лепшага, чым гэта,

Анiчога, пэуна што, не маю...

Быць Арфеем - гэта быць паэтам,

Што спявае болей, чым кахае.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter