ТОП-темы

Лавіся, рыбка, вялікая...

22:47, 6 сентября 2026
Жареный карп с гарниром из картошки и цветной капусты — идея для ужина
Карп — карысны, смачны і, што важна, заўсёды даступны. Гэтая рачная рыба традыцыйна займае асаблівае месца на стале ў беларусаў.


Вядома, добра мець магчымасць есці любыя прадукты, якія толькі пажадаеш. Прыязджаючы ў родную веску, я абавязкова заглядваю ў мясцовы магазін, што ўваходзіць у сістэму райспажыўтаварыства. Кожны раз здзіўляюся: тут не проста імкнуцца задаволіць базавыя патрэбнасці вяскоўцаў, а прапануюць сапраўды нечаканыя пазіцыі. Рыкота і пармезан, бездражджавы хлеб і пратэінавыя кактэйлі, зефірнае марожанае і чырвоная рыба. Людзі ўсё бяруць — як высветлілася, хапае гурманаў і ў сельскай мясцовасці.

Разам з тым разнастайнасць магазіннай ежы, на шчасце, пакуль не перамагла жаданне вяскоўцаў вырошчваць гародніну і садавіну, гадаваць кабанчыкаў і трымаць курачак, збіраць ягады і вудзіць рыбу...

Таму сярод чарговых гасцінцаў ад сваякоў з малой радзімы ў нас днямі быў карп. Універсальная рыба, якая, калі верыць аўтарам кулінарных кніг XIX стагоддзя, «самая смачная з мая па жнівень». А яшчэ — надзвычай карысная і збалансаваная па сваім складзе (тут вам амега-3 і амега-6, вітаміны D і B12, а таксама селен, фосфар, ёд).
Вам спатрэбіцца:

карп — 1,2—1,5 кг;

мука — 250 г;

соль, спецыі на смак;

алей.

На гарнір:

бульба — 400 г;

квяцістая капуста — 200 г;

масла сметанковае — 30 г;

малако — 50 мл;

соль на смак.
Мы карпа звычайна смажым, а да яго гатуем пюрэ з бульбы і квяцістай капусты. Рыбу спачатку трэба выпатрашыць, пачысціць і парэзаць на невялікія кавалкі. Кожны пасаліць і абсыпаць спецыямі на смак, затым укачаць у муку. Смажыць на рафінаваным алеі на сярэднім агні. Спатрэбіцца каля 5—7 хвілін, каб давесці кожны бок рыбы да залацістага колеру, усяго — хвілін 20—30.

У той жа час можна заняцца прыгатаваннем гарніру. Бульбу чысцім і адварваем да паўгатоўнасці ў падсоленай вадзе, затым дадаём у каструлю квяцістую капусту, разабраную на суквецці. Калі бульба і капуста стануць мяккімі, зліваем ваду. Кладзём сметанковае масла, уліваем малако і добра прамінаем усё да аднароднага стану. Падаём на стол з рыбай адразу ж.

kurak@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.


Андрей МУКОВОЗЧИК
Андрей МУКОВОЗЧИК
Средство подлизывания